Таксафонная сувязь: тэхналогія, якая становіцца гісторыяй | Белтелеком

Таксафонная сувязь: тэхналогія, якая становіцца гісторыяй

Сучасныя паслугі сувязі прыйшлі на змену таксафонам і перадаплачаным званкам.

З 20 студзеня 2026 года "Белтэлекам" пачынае вывад з эксплуатацыі таксафоннай сувязі са спадарожнымі паслугамі "Зручны званок з таксафона" і "Уваходная сувязь на таксафон". Таксама завяршаецца аказанне паслуг "Тэлефоннага сэрвісу інтэлектуальнай сеткі" - перадаплачаных званкоў. Такі крок абумоўлены важнымі прычынамі: састарэннем тэхналогіі і адсутнасцю тэхнічнай падтрымкі, а таксама нізкім попытам на таксафонную сувязь і паслугі перадаплачаных званкоў.

Таксафоны і паслугі папярэдняй аплаты саступілі месца даступнай стацыянарнай і мабільнай сувязі, у сувязі з чым "Тэлефонны сэрвіс інтэлектуальнай сеткі", як і самі таксафоны, сталі практычна незапатрабаванымі. Дэмантаж таксафонаў пачнецца ў 2026 годзе і будзе праводзіцца ў планавым парадку.

"Белтэлекам" прапануе сваім абанентам шырокую лінейку паслуг, у тым ліку комплексныя рашэнні, якія ўключаюць тэлефонную сувязь. Напрыклад, для фізічных асоб у лінейцы пакетаў паслуг "ЯСНА" тэлефонная сувязь уключана на ўмовах безлімітных злучэнняў у стацыянарнай сетцы "Белтэлекам". Юрыдычныя асобы могуць карыстацца тарыфнымі планамі лінейкі "Бізнес-кейс", у якія таксама ўключаны безлімітныя званкі ў сетцы "Белтэлекам".

Са снежня 2025 года таксама спыняецца рэалізацыя Сэрвісных тэлефонных картак (СТК) і Віртуальных сэрвісных тэлефонных картак (ВСТК). Усе абаненты, у якіх на рахунках або картах засталіся грашовыя сродкі/тарыфныя адзінкі, пасля 20 студзеня 2026 года могуць звярнуцца ў офісы продажу "Белтэлекам" для звароту.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па кругласутачным нумары 123 з гарадскога ці мабільнага тэлефона.

Таксафонная сувязь, якая мела вялікую папулярнасць некалькі дзесяцігоддзяў таму, паступова страціла сваё значэнне. Ужо з сярэдзіны 2000-х попыт стаў зніжацца, з'явіліся таксафоны, з якіх не было здзейснена ніводнага званка на працягу доўгага часу. З гэтай прычыны з 2012 года таксафонны парк пачаў паступова скарачацца. 

Сучасныя тэндэнцыі пацвярджаюць: таксафонная сувязь сыходзіць у гісторыю, саступаючы месца больш даступным і якасным тэхналогіям.