Глыбокае - другі горад Віцебскай вобласці, у якім рэалізаваны сумесны праект Мінсувязі і «Белтэлекама» «Мой горад». Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.
Канцэпцыя «разумнага горада» стала трэндам апошніх гадоў. Smart-тэхналогіі ахопліваюць практычна ўсё гарадское асяроддзе: дзяржаўнае кіраванне, адукацыю, энергетыку, ахову здароўя, вытворчасць і сферу паслуг. Лічбавая платформа «Мой горад» заклікана аб'яднаць самыя запатрабаваныя гарадскія паслугі ў адзіную экасістэму і прадаставіць да іх зручны доступ.
«Мой горад» - гэта мабільны дадатак, асноўная функцыя якога - інтэрактыўнае ўзаемадзеянне карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай. Старт пілотнаму праекту быў дадзены ў лютым у Полацку. Праз усяго паўгода запускаецца абноўленая версія для горада Глыбокае.
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня:
- З задавальненнем магу адзначыць, што цікавасць да праекта праявілі адміністрацыі многіх гарадоў. Дзякуючы сінэргіі Міністэрства сувязі, «Белтэлекама» і Глыбоцкага райвыканкама сёння прыкладанне стала даступна жыхарам Глыбокага. Папулярнасць гэтага рэсурсу вызначае не толькі шырокі функцыянал, але і прастата ў працы. Мы рабілі стаўку на інтэрактыўнасць, і сёння бачым, што дзякуючы анлайн-опцыям дадатак становіцца ўсё больш запатрабаваным.
Важная асаблівасць платформы - магчымасць гібкай адаптацыі пад канкрэтны рэгіён.
Старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ШУБСКI:
- Кожны горад унікальны і мае патрэбу ў лічбавым развіцці з улікам лакальных прыярытэтаў, эканомікі, гісторыі, культуры, геаграфічнага становішча. Перакананы, што платформа «Мой горад» дапаможа нашаму гораду ярчэй прэзентаваць свой патэнцыял і паслужыць інструментам зручнай камунікацыі грамадзян з гарадской інфраструктурай, у тым ліку і з адміністрацыяй горада.
Дадатак мае зручны і зразумелы інтэрфейс. Інфармацыя тут структураваная па відах дзейнасці. Можна выбраць раздзел, дзе прадстаўлены ўсе арганізацыі рэгіёна, або адзін з 40 модуляў з найбольш папулярнымі сферамі: адпачынак і турызм, паслугі, здароўе і спорт, адукацыя. Тут таксама можна знайсці патрэбныя нумары тэлефонаў, адрасы і іншую даведачную інфармацыю. У дадатку размяшчаюцца навіны, афіша, акцыі і зніжкі.
Гараджане змогуць выкарыстоўваць рэсурс, каб запісацца на прыём у райвыканкам, дзяржустанову або школу, даведацца рэжым працы магазінаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці ці на СТА.
Дадатак пастаянна паляпшаецца, становіцца больш функцыянальным. Услед за Полацкам і Глыбокім мабільным памочнікам змогуць скарыстацца Пінск, Лепель, Орша, Баранавічы.
Дадатак даступны для запампоўкі на Android і iOS.