Смаргонь – першы горад у Гродзенскай вобласці, які з'явіўся ў мабільным дадатку «Мой горад (Беларусь)». Цяпер лічбавая платформа паспяхова працуе ва ўсіх абласцях Беларусі і набірае ўсё большую папулярнасць.
Праз усяго паўтара гады пасля старту праекту ў Полацку, яго ўсталявалі больш за 30 тысяч карыстальнікаў у 11 гарадах! Варта адзначыць, што колькасць запамповак увесь час расце і такі вынік заканамерны. Выкарыстоўваючы мабільнае прыкладанне, гараджане атрымліваюць сучасны спосаб камунікацый, які дазваляе эканоміць час і камфортна вырашаць многія штодзённыя задачы.
Рэалізацыя канцэпцыі «разумнага горада» ў Смаргоні ініцыявана Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.
Старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык:
– Смаргонь – горад з багатай гісторыяй. Першае пісьмовае згадванне аб ім адносіцца да 1503 года. Мінулыя стагоддзі пакінулі на нашай зямлі глыбокія шрамы. Смаргоншчына была раёнам найжорсткага супрацьстаяння на руска-германскім фронце ў гады Першай сусветнай вайны, якая ператварыла горад у руіны. Не пашкадавала наш родны край і Другая сусветная вайна, якая забрала жыцці тысяч нашых землякоў.
Наперакор усяму, скрозь буры ліхалеццяў мы здолелі захаваць багатую духоўную і матэрыяльную спадчыну.
Сёння госці Смаргоншчыны могуць ацаніць наш здабытак, прадстаўлены Крэўскім замкам, сядзібамі Агінскага і Багушэвіча, старажытнымі касцёламі і цэрквамі.
Аб гістарычных падзеях і людзях Смаргоншчыны можна казаць бясконца. Але адно можна сказаць з упэўненасцю: сёння Смаргоншчына дынамічна развіваецца. Нам ёсць чым ганарыцца. Наш раён неаднаразова выходзіў пераможцам спаборніцтваў у вобласці і рэспубліцы.
Смаргонь – інвестыцыйна прывабны горад з добрымі магчымасцямі для развіцця прамысловасці, бізнесу, стварэння новых працоўных месцаў. Тут жывуць і працуюць таленавітыя, працавітыя людзі, якія любяць свой горад. У Смаргоні свая атмасфера. Гэта горад з сучаснымі мікрараёнамі і развітой інфраструктурай, прыгожымі вуліцамі і ўнікальнымі арт-аб'ектамі.
Перакананы, што платформа «Мой горад» дапаможа нашаму гораду ярчэй прэзентаваць свой патэнцыял і паслужыць інструментам камфортнага ўзаемадзеяння жыхароў і гасцей Смаргоні з гарадской інфраструктурай.
На платформе «Мой горад» прадстаўлены практычна ўсе арганізацыі, структураваныя па сваёй дзейнасці: адміністрацыя горада, адукацыя, здароўе і спорт, адпачынак і турызм. Тут публікуюцца важныя навіны, падзеі горада, акцыі і скідкі, праводзяцца апытанні. Гараджане могуць выкарыстоўваць прыкладанне, каб запісацца на прыём ва ўстановы, даведацца пра рэжым працы крам, банкаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, замовіць талон у паліклініку або забраніраваць столік у рэстаране. Для ўсяго гэтага дастаткова толькі ўсталяваць прыкладанне, якое даступна для запампоўкі ў AppStore і Google Play.
У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання горада. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by або звярнуцца ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам»: г.Смаргонь, вул. Танкістаў, 1А, тэл.: +375-1592-41649, sm_valentina@grodno.beltelecom.by.
Праект распрацаваны ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіраваны на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.