Аплата праз сістэму «Разлік» | Белтелеком

Аплата праз сістэму «Разлік»

Сістэма «Разлік» – Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Адзінай Разліковайі і Інфармацыйнай Прасторы (АІС АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння арганізацыі прыёму плыцяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. (сайт сістэмы - www.raschet.by, тэлефон кантакт-цэнтра - 141)

Сістэма ”Разлік“ дазваляе ажыццявіць разлік у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт-банку, касе банкаў, з дапамогай мабільнага банкінга і г.д. (поўны пералік пунктаў банкаўскага абслугоўвання).

Вы зможаце аплаціць нашы тавары/паслугі з дапамогай наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацёжных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання  банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёму плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці ажыццяўлення плацяжу праз сістэму  «Разлік» (АРІП).

Для правядзення плацяжу неабходна:

Для фізічных асоб:

1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік»(АРІП).

2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён.

3. Выбраць «Фізічныя асобы».

4. Выбраць  паслугу для аплаты:

  • ZALA, byfly, пакеты
  • Закрыты тэлефон
  • Разавы плацёж
  • Тэлефон
  • ТСІС: карт / абан / карпарат. рахунак

5. Увесці патрэбны нумар (тэлефона, Дадатка, абаненцкага / картачнага рахунку)

6. Увесці суму плацяжу (калі не ўказаная).

7. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

8. Зрабіць плацёж.

 

Для арганізацый (за выключэннем тых, што фінансуюцца з бюджэту) і індывідуальных прадпрымальнікаў пры авансавай форме разлікаў (byfly, ZALA, пакеты паслуг лінейкі Бізнес кейс, Максіфон):

 

1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік»(АРІП).

2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён.

3. Выбраць "Юрыдычныя асобы".

4. Выбраць паслугу для аплаты (ZALA, byfly, пакеты).

5. Увесці нумар Дадатка.

6. Увесці суму плацяжу.

7. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

8. Зрабіць плацёж