Разлікі за паслугі сувязі магчыма ажыццяўляць з дапамогай карт папярэдняй аплаты.
Існуюць наступныя віды карт:
- электронныя пластыкавыя карты (таксафонныя карты)
З іх дапамогай ажыццяўляюцца разлікі за тэлефонныя злучэнні, аказаныя з выкарыстаннем таксафонаў. Электронныя пластыкавыя карты бываюць наступных наміналаў: 60, 120, 360 тарыфных адзінак. Тарыфікацыя пахвілінная. З таксафонных карт, у залежнасці ад кірунку сувязі, спісваецца пэўная колькасць тарыфных адзінак. Бясплатна выклікаюцца экстранныя спецслужбы 101, 102, 103, 104.
- карты доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi:
Карты Wi-Fi ад byfly выпускаюцца наступных наміналаў: 60 хвілін, 1 суткі і 5 сутак.
Для таго каб скарыстацца картай, неабходна акуратна выдаліць ахоўнае пакрыццё і ўвесці рэквізіты карыстальніка ў акно аўтарызацыі. Пры неабходнасці можна скарыстацца памяткай па наладзе доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi.
Пры няправільным уводзе рэквізітаў карыстальніка (лагіна і пароля) тры разы, рэквізіты блакіруюцца на 10 хв. Па заканчэнні гэтага часу можна паўтарыць спробу доступу да сеткі.
Набыць карту доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi можна ў сэрвісным цэнтры або пунктах "Белтэлекам" пасля прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу.
- карты экспрэс-аплаты
Пры дапамозе карт экспрэс - аплаты абанент можа ў кабінеце карыстальніка аплаціць самастойна ў любы час паслугі byfly, ZALA, а таксама пакеты паслуг.
Набыць карты перадаплаты можна ў аддзяленнях сувязі РУП» Белпошта і ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам». Карты доступу ў сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi таксама можна набыць на web-парталах самаабслугоўвання.