Змены ў напаўненні пакетаў ZALA IPTV і SMART ZALA

Паважаныя абаненты!

З 21 жніўня 2019 г. у складзе пакетаў «ZALA: Усё ўключана», «ZALA: усё ўключана HD», дадатковага тэматычнага пакета «Дзіцячы» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася тэставая трансляцыя тэлеканала «Советские мультфильмы». Акрамя таго, у складзе базавых і пашыраных пакетаў ZALA IPTV, у пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA ў тэставым рэжыме транслюецца тэлеканал  «Советское кино».

 

Таксама паведамляем, што з 21 жніўня 2019 году спыняецца трансляцыя тэлеканалаў «Ани» і «NickToons» у пашыраных пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і ў дадатковым тэматычным пакеце «Дзіцячы».

 

«Советские мультфильмы»

Тэлеканал анімацыйных фільмаў вытворчасці СССР. Менавіта савецкія мультфільмы прызнаныя псіхолагамі самымі гарманічнымі, прыдатнымі і карыснымі для станаўлення і развіцця псіхікі маленькага чалавека. Гэтыя мультфільмы можна пераглядаць зноў і зноў, кожны раз успрымаючы па-новаму, але абавязкова з любоўю, захапленнем і гонарам за дасягненні айчыннай мультыплікацыі.

 

«Советское кино»  

Савецкае кіно - наш культурны код. Лепшае савецкае кіно не толькі сфармавала пакаленні, але і ўвайшло ў скарбніцу сусветнага кінематографа. Глядзець савецкае кіно зараз - падобна да падарожжа ў часе. Каласальныя змены, якія адбыліся з Расіяй у XX стагоддзі, знайшлі адлюстраванне ў кіно. Савецкія фільмы даюць магчымасць зазірнуць у мінулае і паглядзець на людзей, якія маюць зусім іншую сістэму каштоўнасцяў і якіх акружае зусім іншы прадметны матэрыяльны свет.