6 сакавіка, напярэдадні цудоўнага свята 8 Сакавіка, у галіне сувязі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі самых таленавітых і актыўных жанчын прывітаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Традыцыйная вясновая сустрэча аб'яднала 50 прадстаўніц арганізацый сувязі з усёй рэспублікі, у тым ліку з падраздзяленняў «Белтэлекама».
– Нашай галіне вельмі пашанцавала, бо больш за 60% складаюць супрацоўнікі-жанчыны. Гэта адбіваецца на выніках працы: жанчыны падыходзяць да любой справы, да любога мерапрыемства з асаблівым стаўленнем, цеплынёй і клопатам, таму і вынікі такія добрыя, – адзначыў Канстанцін Шульган.
Святочныя віншаванні ўсім прысутным адрасаваў і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў.
За высокія дасягненні ў працы ўдзельніцы мерапрыемства былі адзначаны Ганаровымі граматамі Мінсувязі, Падзякамі Міністра сувязі і інфарматызацыі, а таксама Ганаровымі граматамі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі.
У гэты ж дзень у «Белтэлекаме» прайшла сустрэча генеральнага дырэктара прадпрыемства Юрыя Петручэні з нашымі цудоўнымі калегамі з усіх філіялаў.
Юрый Петручэня падзякаваў прысутным за ініцыятыву, адказнасць, вырашэнне складаных тэхналагічных задач і падкрэсліў значнасць іх укладу ў поспех прадпрыемства:
– Вы моцныя і таленавітыя, актыўна праяўляеце сябе ў вытворчым і грамадскім жыцці, уносіце значны ўклад у развіццё нашай кампаніі. З надыходзячым святам! Жадаю вам вясновага цяпла, сонечнага настрою, радасці, новых яркіх дасягненняў і поспехаў на прафесійным шляху!