17 кастрычніка на «ЯСНАе TV» адбудзецца прэм'ера праграмы «Вось гэта кіно!». Самыя цікавыя падзеі са свету кіно, сюжэты са здымачных пляцовак, сустрэчы з акцёрамі, рэжысёрамі і сцэнарыстамі. Усё гэта - у новым тэлепраекце! Яго ідэя - пазнаёміць гледачоў з апошнімі тэндэнцыямі сусветнай і айчыннай кінаіндустрыі, навінкамі кінапракату, а таксама стужкамі, якія плануюцца да паказу на тэлеканале.
Не сакрэт, што менавіта фiльмавы кантэнт «ЯСНАе TV» стаў яго візітнай карткай і дазволіў заняць сваё месца ў топ-15 на платформе ZALA. Эфірная палітыка канала будуецца выключна на глядацкіх перавагах. На дадзены момант у тэлерэйтынгу лідзіруюць фільмы ваеннай тэматыкі - «Т-34», «Штрафбат», «Па законах ваеннага часу», культавыя стужкі 2000-х - «Брыгада», «Брат» і, вядома, сусветныя кінахіты.
У чым іх выключнасць і самабытнасць? Чаму сучасны глядач думае «кліпава»? Што зараз здымаюць у Беларусі і наколькі гэта запатрабавана? На ўсе гэтыя пытанні адкажуць аўтары праграмы «Вось гэта кіно!» Творчая група падкрэслівае: праграме важная зваротная сувязь і зносіны з гледачамі. Таму сацыяльныя сеткі кампаніі «Белтэлекам» абяцаюць быць актыўнымі як ніколі.
Цэнтральны блок праграмы «Вось гэта кіно!» займае анонс будучага кінатыдня на «ЯСНАе TV». Акрамя таго, аўтары раскажуць і пра навінкі на платформе ZALA.
Атмасфера ў студыі «Вось гэта кіно!» дазволіць гледачу па-сапраўднаму пагрузіцца ў свет «фабрыкі мар». Менавіта такую задачу перад сабой ставіць вядучая праграмы Жэня Задора, вядомая слухачам па радыё «Цэнтр FM». Жэня «прымярае» новае амплуа і спадзяецца, што ў тэлевізійным павільёне ёй будзе таксама камфортна, як і ў радыёстудыі.
У нядзелю, 17 кастрычніка, у 21.00 - «Вось гэта кіно!»
Далучайцеся!