«Белтэлекам» падключыў 200-тысячнага абанента паслугі «Відэакантроль». Юбілейным карыстальнікам стала жыхарка сталіцы Кацярына Макей.
15 снежня Кацярына з дзецьмі прымала віншаванні ў фірмовым сэрвісным цэнтры «Белтэлекам».
Генадзь Мельнікаў, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам»:
– Асабліва прыемна тое, што юбілейны абанент падключаны менавіта ў г. Мінску, сталіцы нашай рэспублікі. У 2021 годзе ў Наваполацку калегі ўшаноўвалі 100-тысячнага абанента, а сёння ўзнагароджваем 200-тысячнага. Усяго за год колькасць карыстальнікаў падвоілася – гэта выдатны вынік і стымул для далейшай працы! Паслуга актыўна развіваецца, яе выбіраюць і жыхары шматкватэрных дамоў, і прыватнага сектара. Добрыя вынікі і ў карпаратыўным сегменце.
Сучасныя паслугі ў пакеце «ЯСНА 100 SMART» Кацярына Макей падключыла ў чэрвені 2022 года. Усе члены сям'і – а гэта Кацярына з мужам і трое дзяцей – ацанілі надзейны інтэрнэт на хуткасці 100 Мбіт/с і SMART ТБ з выдатным выбарам тэлеканалаў. У завяршэнне года прынялі рашэнне падключыць паслугу «Відэакантроль». Як прызнаецца Кацярына, «Белтэлекам» падарыў святочны настрой і зрабіў выдатны сюрпрыз да Новага года.
У падарунак ад кампаніі сям'я Макей атрымала планшэт Lenovo, а таксама зніжку 99% на «ЯСНА 100 SMART» і пакет тэлеканалаў VIP HD на цэлы год.
З 2019 года «Відэакантроль» стаў адной з самых запатрабаваных паслуг. Па-першае, гэта зручны спосаб павышэння бяспекі і выдаленага кантролю за жылымі ці прамысловымі памяшканнямі. Па-другое, паслуга дазваляе абаненту ў любы час ведаць, што адбываецца ў пад'ездзе, на паркоўцы, дзіцячай пляцоўцы ці на аб'ектах карпаратыўнай нерухомасці. Рашэнне прадугледжвае кругласутачны анлайн-доступ да відэа з камер або да запісаў архіва, які надзейна захоўваецца ў цэнтры апрацоўкі дадзеных «Белтэлекама». Праглядаць відэа можна на смартфоне, планшэце, а таксама на камп'ютары ў асабістым кабінеце на my.beltelecom.by
«Відэакантроль» прадастаўляецца пад ключ – ад стварэння індывідуальнага праекта да поўнай тэхнічнай рэалізацыі, эксплуатацыі і кругласутачнага сэрвісу. Гэта значыць, што ўсе работы па ўстаноўцы і падключэнні абсталявання праводзяцца сіламі супрацоўнікаў прадпрыемства.
«Белтэлекам» ад усёй душы дзякуе за выбар паслуг кампаніі!