Сустракайце «Першы інфармацыйны»!

Паважаныя абаненты!

17 верасня 2024 года пачне вяшчанне першы ў гісторыі айчыннага тэлебачання тэлеканал навін – «Першы інфармацыйны».

Галоўны інфармацыйны тэлеканал краіны «Першы інфармацыйны » – унікальны прадукт медыяпрасторы на тэрыторыі Беларусі, у аснову якога закладзена канцэпцыя шматгадзіннага вяшчання навін. Апошнія паведамленні ў свеце і краіне – у прамых уключэннях з месца падзей, аўтарская аналітыка, інтэрпрэтацыя падзей, экспертныя думкі, надвор'е, дакументалістыка і спецрэпартажы на эканамічныя, культурныя, спартыўныя тэмы, якія аформлены ва ўнікальныя рубрыкі і праекты.

Гледачы тэлебачання ZALA змогуць глядзець «Першы інфармацыйны » на 5-й кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

Такім чынам, нумарацыя каналаў у ZALA IPTV і SMART ZALA зменіцца:

Нумар кнопкі

Тэлепраграма

5

Першы інфармацыйны

6

РТР Беларусь

7

НТВ Беларусь

8

Беларусь 3

9

Беларусь 5

10

Беларусь 2

13

Беларусь 4 (адпаведнага рэгіёна, акрамя Мінскай вобласці)

Для атрымання доступу да новага тэлеканалу «Першы інфармацыйны» абанентам ZALA IPTV і SMART ZALA неабходна перазагрузіць канцавое абсталяванне!

Эфірнае вяшчанне абавязковых агульнадаступных праграм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца ў 1-м і 2-м тэлевізійных мультыплексах у адкрытым незакадаваным выглядзе.

Звяртаем увагу, што для прагляду ўсіх праграм з 17 верасня 2024 года можа спатрэбіцца перанастройка прыёмнага абсталявання – лічбавага тэлевізара, лічбавай тэлевізійнай прыстаўкі і да т.п. Для гэтага неабходна зноў ўключыць пошук праграм. Пасля аўтапошуку або сканіравання тэлеканалаў у прыёмных прыладах пералік і паслядоўнасць (чарговасць) тэлепраграм, якія ўваходзяць у адкрыты абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм эфірнага тэлевяшчання, будзе наступнай.

Першы мультыплекс:

1. «Беларусь 1».

2. «Агульнанацыянальнае тэлебачанне».

3. «Сталічнае тэлебачанне».

4. «Мір».

5. «Першы інфармацыйны».

6. «Расія-Беларусь».

7. «НТВ-Беларусь»!.

8. «Беларусь 3».

Другі мультыплекс:

1. «Беларусь 5».

2. «Беларусь 2».

Для абанентаў эфірнага тэлебачання ZALA:

Першы мультыплекс:

1. «Беларусь 1».

2. «Агульнанацыянальнае тэлебачанне».

3. «Сталічнае тэлебачанне».

4. «Мір».

5. «Першы інфармацыйны».

6. «Расія-Беларусь».

7. «НТВ-Беларусь».

8. «Беларусь 3».

Другі мультыплекс:

1. «Беларусь 5».

2. «Беларусь 2».

3. «ЯСНАЕ ТV».

4. «Масфільм. Залатая калекцыя».

5. «Бабер».

6. «Кінамікс».

7. «Сарафан».

8. «ТБ-3».

9. «ТНТ Інтэрнэшнл».

10. «RU TV».

11.«Карусель».

12. «Шансон ТБ».

13.«Мая планета».

14.«Расія Культура».

15.«Дзікая рыбалка».

16.«Зорка»

17.«О!».

18. «5 International».

19.«Свет 24»

Трэці мультыплекс без змяненняў.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або па кругласутачным нумары 123.