Супрацоўніцтва і абмен вопытам на Тыдні ІКТ ICTWEEK Uzbekistan

Кіраўнікі беларускіх арганізацый сувязі на чале з міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцінам Шульганом прымаюць удзел у Тыдні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ICTWEEK Uzbekistan, якая праходзіць з 24 па 27 верасня 2019 года ў Рэспубліцы Узбекістан. Кампанію «Белтэлекам» прадстаўляе намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва Генадзь Мельнікаў.

 

У ходзе візіту беларускія ўдзельнікі правядуць шэраг сустрэч і дзелавых перамоў, абмяркуюць напрамкі далейшага плённага супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Запланавана таксама наведванне IT-парку ў Ташкенце, форуму DIGITAL UZBEKISTAN, спецыялізаванай выставы ICTEXPO-2019 і іншых мерапрыемстваў.

 

ICTWEEK Uzbekistan з'яўляецца найважнейшым мерапрыемствам у сферы інфармацыйных тэхналогій Узбекістана. Гэта падзея традыцыйна аб'ядноўвае шэраг спецыялізаваных мерапрыемстваў у адзіны фармат. У рамках Тыдня ІКТ праходзяць саміт, форум, выстава, шматлікія прэзентацыі, прэс-канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы.

 

Галоўная задача Тыдня інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ICTWEEK - стварэнне пляцоўкі для абмену вопытам і дэманстрацыі дасягненняў сучасных тэхналогій і інавацый. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Міністэрства па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан і аб'ядноўвае кіраўнікоў дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый у галіне ІКТ, міжнародных экспертаў і аналітыкаў, прадстаўнікоў буйных IT-кампаній.