Партал рэйтынгавай ацэнкі (качество-услуг.бел) створаны па замове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Ён уяўляе сабой сучасны інструмент, які прадастаўляе грамадзянам магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання арганізацыямі.
Рэйтынг фарміруецца на аснове адзнак рэйтынг дзяржаўных арганізацый, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу.
Як фарміруецца рэйтынг арганізацый?
Рэйтынг арганізацый фарміруецца на аснове адзнак грамадзян, якія атрымалі паслугі ў той ці іншай дзяржаўнай арганізацыі. Доступ да анкеты для ажыццяўлення ацэнкі прадастаўляецца на партале праз выкарыстанне аднаго з прадугледжаных механізмаў пошуку для выбару арганізацыі, якая цікавіць, і націску кнопкі «Ацаніць». Для кожнай запоўненай анкеты разлічваецца сярэдняя адзнака па ўсіх змешчаных у ёй крытэрах. Выніковай ацэнкай арганізацыі з'яўляецца усярэдненая адзнака па ўсіх запоўненых анкетах, якія адносяцца да пэўнай арганізацыі. У выніку такія ацэнкі фармуюць рэйтынг арганізацый па якасці абслугоўвання насельніцтва на партале.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгававй ацэнкі дзяржаўных арганізацый.
Даведацца больш аб прызначэнні партала, рэгістрацыі і запаўненні анкеты, а таксама атрымаць адказы на іншыя пытанні можна ў раздзеле "Аб партале».
Відэаролік пра Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый:
https://www.youtube.com/watch?v=ctWhrwg0vHM