Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» перадаў два аўтамабілі барысаўскай бальніцы | Белтелеком

Мінскі філіял РУП «Белтэлекам» перадаў два аўтамабілі барысаўскай бальніцы

14 мая 2020 года "Белтэлекам» перадаў Барысаўскай бальніцы №2 два аўтамабілі - GEELY EMGRAND і LADA Largus.

 

Уручаючы ключы і пакет дакументаў, дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Жаркевіч падзякаваў медыкам за неацэнную працу і выказаў упэўненасць у тым, што ў складаныя часы важна аб'ядноўвацца і ўносіць пасільную дапамогу ў агульную справу.

 

Ад калектыву работнікаў Барысаўскай бальніцы №2 галоўны ўрач Павел Хацько падзякаваў «Белтэлекам» за аказаную падтрымку:

 

- Хочам пажадаць усім супрацоўнікам вашай кампаніі здароўя, цікавых ідэй і іх рэалізацыі, новых поспехаў і надзейных партнёраў.

 

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі начальнік Барысаўскага ЗУЭС Андрэй Капытка і дырэктар УП «Мінскаблсантранс» Сяргей Янчанка.

 

Нагадаем, учора кампанія перадала аўтамабіль ГАЗ 32-212 медыкам Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка