Інфалінія па нумары «122» цяпер даступная не толькі пажылым людзям

Кампанія «Белтэлекам» далучылася да добраахвотніцкага праекта «Добры тэлефон», арганізаванага Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і платформай «Імёны» для інфармавання пажылых людзей. Абаненты стацыянарнай тэлефоннай сувязі атрымалі магчымасць тэлефанаваць на інфармацыйную лінію «122» у падтрымку пажылых людзей, якія знаходзяцца ў ізаляцыі ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

У цяперашні час інфалінія псіхалагічнай падтрымкі «Добры тэлефон» даступная не толькі пажылым людзям, але і ўсім, хто апынуўся ў вымушанай самаізаляцыі.

Нагадаем, на інфалініі дзяжураць валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа. Патэлефанаваўшы на кароткі нумар 122, можна атрымаць адказы на любыя хвалюючыя пытанні. Валанцёры раскажуць пра спосабы абароны здароўя, падзеляцца інфармацыяй аб тым, куды звярнуцца па дапамогу, акажуць псіхасацыяльную падтрымку. Калі субяседніку будзе патрэбна нейкая канкрэтная дапамога, напрыклад, дастаўка на дом прадуктаў харчавання, медыкаментаў і іншых прадметаў першай неабходнасці, валанцёры падкажуць, у якую службу варта звярнуцца. А людзі, якія прывыклі да актыўнага жыцця і адчуваюць недахоп зносін, у асобе валанцёраў змогуць знайсці ўважлівага суразмоўцу, з якім можна пагаварыць па тэлефоне на любыя тэмы.

Інфармацыйная лінія працуе па буднiх днях з 9 да 18 гадзін.