Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» прыняў удзел у святочнай сустрэчы з лепшымі выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

У 2021 годзе з сцен Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі выйшлі больш за 180 выпускнікоў. Сем самых таленавітых і мэтанакіраваных рабят сталі ўдзельнікамі сустрэчы з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганом. На святочным мерапрыемстве ў Цэнтры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій таксама прысутнічалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня, рэктар «Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі» Андрэй Зяневіч, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч і іншыя кіраўнікі.

Сустрэчы з выпускнікамі, якія выдатна праявілі сябе ў вучобе, навуцы і даследчай дзейнасці, праводзяцца штогод. У гэтым годзе ў ліку тых, кім па праву ганарыцца акадэмія, - Анатоль Калбасiн, Яўген Кузняцоў, Леанід Лазута, Анастасія Ляўчук, Антаніна Ліхтаровіч, Ганна Лупанова, Ганна Рабцава.

Вітаючы маладых спецыялістаў, Канстанцін Шульган падкрэсліў, што рабяты ўжо дасягнулі поспеху, скончыўшы вучобу на выдатна, і пажадаў ім раскрыць свой патэнцыял у калектывах прадпрыемстваў і заваяваць новыя вышыні.

Зусім хутка выпускнікам трэба зрабіць першыя прафесійныя крокі. Іх чакаюць працоўныя месцы ў арганізацыях сувязі і тэлекамунікацый рэспублікі, у тым ліку і на нашым прадпрыемстве.

Юрый Петручэня павіншаваў рабят з паспяховым заканчэннем вучобы. «Перакананы ў тым, што выдатная падрыхтоўка, глыбокія веды і актыўная жыццёвая пазіцыя дапамогуць вам адбыцца ў прафесіі і дасягнуць усіх пастаўленых мэтаў», - сказаў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам».

Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы. Удзельнікі адзначылі, што шчырыя словы падтрымкі і пажаданні ад кіраўнікоў галіны надалі ім упэўненасці і сталі выдатным стымулам для далейшай працы.