З 2017 году «Белтэлекам» рэалізуе рэспубліканскі праект па ўстаноўцы ў гарадах краіны дзіцячых гульнявых комплексаў і шматфункцыянальных спартыўных пляцовак.
У гэтым годзе праект пашыраецца - першая крытая велапаркоўка «ЯСНА» ўжо ўсталявана ў сталіцы. Яе памер - 3х10 метраў, тут могуць захоўвацца да 20 ровараў. Неўзабаве падобныя канструкцыі з'явяцца і ў іншых гарадах.
У кастрычніку новыя яркія ракеты пад сцягам «ЯСНА» прызямліліся на дзіцячых пляцоўках у Кобрыне, Гродна і Светлагорску, а ў Наваполацку з'явілася шматфункцыянальная пляцоўка для заняткаў варкаўтам.
У дзень адкрыцця гульнявога комплексу ў Кобрыне «Белтэлекам» зладзіў сямейнае свята. Вясёлыя аніматары і пацешныя раставыя лялькі правялі для дзяцей конкурсы і віктарыны. Малыя з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі і танчылі. Гарэзлівая музыка і звонкі дзіцячы смех зарадзілі ўсіх выдатным настроем. Завяршылася «Свята нашага двара разам з ЯСНА» сюрпрызам - усе ўдзельнікі атрымалі ласункі і сувеніры ад кампаніі «Белтэлекам».
- У нашым двары шмат малых, а добрай пляцоўкі не было. Зараз - іншая справа: задаволеныя і дзеці, і бацькі.Малечана свежым паветры і не адыходзіць ад горкі. Даўно чакалі такога падарунку, вялікі дзякуй! - казалі мясцовыя жыхары на адкрыцці дзіцячага комплексу ў Светлагорску.
Яшчэ адну горку «ЯСНА» атрымаў у падарунак сацыяльна-педагагічны цэнтр у Гродне. На борце яркай ракеты заўсёды шумна і весела, бо яна адразу стала любімым месцам для гульняў.
У Наваполацку «Белтэлекам» правёў спартыўнае свята. Адкрыццё варкаўт-пляцоўкі прыцягнула шмат гасцей, якіх аб'яднала любоў да спорту і актыўнага ладу жыцця. Начальнік Наваполацкага ўчастка электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Лабанаў адзначыў, што спортпляцоўка - гэта падарунак гораду ад кампаніі. Ён таксама выказаў упэўненасць, што новы комплекс дапаможа прыцягнуць да спорту моладзь, а для прафесіяналаў стане дадатковым месцам для трэніровак.
Варкаўт, ці заняткі на свежым паветры, папулярныя сярод аматараў актыўнага адпачынку. А галоўнае, вулічная гімнастыка даступная практычна круглы год і дазваляе кожнаму падтрымліваць выдатную фізічную форму. Спадзяемся, цяпер у Наваполацку стане яшчэ больш прыхільнікаў гэтага спартыўнага накірунку.