«Белтэлекам – якасць жыцця». Пад такім дэвізам кампанія прыме ўдзел у выставе TIBO-2022

6 чэрвеня пачне сваю працу ХХVIII Міжнародная спецыялізаваная выстава TIBO. Сёлета «Белтэлекам» – генеральны партнёр мерапрыемства – прадставіць маштабную экспазіцыю пад дэвізам «Белтэлекам – якасць жыцця».

Кампанія пазнаёміць гасцей форуму з комплекснымі рашэннямі для «разумнага горада», раскажа аб канвергентных паслугах і прэзентуе новыя праекты – мабільнае прыкладанне «Мой універсітэт», уласную інтэрнэт-краму і іншыя.

Аснову экспазіцыі складуць праекты для «разумнага горада». У ліку задач гэтай перспектыўнай канцэпцыі – аўтаматызацыя і ўкараненне перадавых тэхналогій для павышэння якасці жыцця, забеспячэння камфорту і бяспекі.

«Белтэлекам» стварыў разгалінаваную валаконна-аптычную і Wi-Fi-інфраструктуру, якая стала тэхнічнай базай для развіцця новых паслуг і сэрвісаў, а таксама рэалізацыі праектаў па цыфравізацыі гарадскога асяроддзя. Яны закрануць шырокія сферы – ад аўтаматызаванага ўліку спажывання энергарэсурсаў да камфорту ў доме ці офісе. Наведвальнікі TIBO пазнаёмяцца з практычнымі кейсамі, якія распрацоўвае кампанія ў гэтым напрамку.

Важным элементам «разумнага горада» стала паслуга «Відэакантроль». Яе функцыянал увесь час развіваецца. Ужо сёння модуль відэааналітыкі дазваляе ў рэжыме рэальнага часу распазнаваць твары, нумарныя знакі, ажыццяўляць дэтэкцыю руху і г.д. Напрыклад, інтэграваная з сістэмай відэакантролю «разумная прахадная» дазваляе кантраляваць доступ на аб'ект і весці ўлік працоўнага часу супрацоўнікаў. Пілотны праект паспяхова ўкаранёны ў галаўным офісе «Белтэлекама» і маштабуецца ў іншых структурных падраздзяленнях кампаніі.

Актыўна развіваецца мабільны дадатак «Мой горад», які «Белтэлекам» і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўкараняюць у супрацоўніцтве з гарадскімі адміністрацыямі. З яго дапамогай грамадзяне атрымліваюць доступ да ўсёй гарадской інфраструктуры. За год праект рэалізаваны ў сямі гарадах – Полацку, Оршы, Глыбокім, Баранавічах, Браславе, Пінску, Лепелі, яшчэ пяць рыхтуюцца да прэзентацыі. Лідзіруе па колькасці запамповак Полацк, дзе дадаткам карыстаюцца больш за 12 тыс. гараджан. Рэсурс увесь час абнаўляецца, пашыраецца яго функцыянал, дадаюцца новыя опцыі.

Госці экспазіцыі змогуць першымі ацаніць новы дадатак «Мой універсітэт» – лічбавы навігатар па навучальнай установе для абітурыентаў, студэнтаў і выкладчыкаў. Пілотны праект стартуе на базе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Яшчэ адзін актуальны напрамак, аб якім раскажа кампанія, – канвергентныя паслугі. У 2022 годзе «Белтэлекам» атрымаў ліцэнзію аператара сотавай рухомай электрасувязі і дзякуючы новым кампетэнцыям зможа пашырыць спектр сваіх сэрвісаў. На першым этапе стаіць задача прадаставіць комплекс сучасных паслуг сувязі жыхарам невялікіх сельскіх населеных пунктаў і абанентам, якія не маюць доступу да правадной інфраструктуры. Вырашыць яе дапаможа канвергенцыя – выкарыстанне элементаў сеткі сотавай сувязі на сетцы РУП «Белтэлекам».

Варта адзначыць, што прадпрыемства працягвае таксама вывучаць патэнцыял тэхналогіі 5G і гатова ўключыць адпаведныя паслугі ў сваё мабільнае партфоліё.

З 2021 года «Белтэлекам» паспяхова развівае продажы тавараў у растэрміноўку. Абаненты кампаніі могуць на выгадных умовах набыць тэхніку для дома. Асартымент увесь час пашыраецца, нядаўна ў лінейцы з'явілася актуальная навінка да летняга сезону – самакаты. Зараз да максімальнай выгоды кліентаў распрацоўваецца поўнафункцыянальная інтэрнэт-крама, якая дазволіць ацаніць усе перавагі анлайн-шопінгу.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены лінейкі паслуг і бізнес-рашэнняў для карпаратыўных кліентаў і самыя папулярныя прапановы для насельніцтва. Спецыялісты кампаніі раскажуць аб іх магчымасцях і характарыстыках, дапамогуць выбраць аптымальны сцэнар выкарыстання і адкажуць на ўсе пытанні.

Кожны дзень на TIBO будзе працаваць творчая група «ЯСНАе ТV». Усе жадаючыя змогуць паразмаўляць з аўтарамі папулярных праграм тэлеканала. Так, Аляксандр Сярэбранікаў, вядучы праекта «У адкрытым доступе», запрашае на стэнд «Белтэлекама» 7 чэрвеня ў 13.00. Юрый Гроераў, аўтар дакументальнага цыкла «Сувязісты», раскажа падрабязней аб праекце і пазнаёміць з яго ўдзельнікамі 8 чэрвеня ў 13.00. А вядучая праграмы «Вось гэта кіно!» Жэня Задора разам з акцёрам Паўлам Еўтушэнкам зладзіць незвычайны перформанс 9 чэрвеня.

Акрамя насычанай дзелавой праграмы наведнікаў выставы чакаюць шматлікія сюрпрызы і актыўнасці. Самыя азартныя змогуць выпрабаваць поспех у спартыўна-забаўляльнай зоне, а захаваць свае эмоцыі і атрымаць здымак можна ў незвычайнай тэхналагічнай фотазоне.

І вядома ж, па добрай традыцыі «Белтэлекам» запросіць усіх гасцей у сваё экакафэ, дзе можна пачаставацца смажаным марожаным і экалагічна чыстымі прадуктамі з падсобнай сельскай гаспадаркі кампаніі.

Выстаўка працягнецца да 10 чэрвеня ў «Мінск-Арэне» па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 111А.

Будзем рады сустрэчы на TIBO-2022!

Штодзённая фотасправаздача і падрабязны анонс мерапрыемстваў на стэндзе «Белтэлекама» – у тэлеграм-канале кампаніі. Падпішыцеся, каб быць у курсе!