«Белтэлекам» прэзентаваў сучасныя паслугі на выставе ў Гомелі

 

У чэрвені ў г. Гомелі прайшло кангрэснае мерапрыемства біржы дзелавых кантактаў "Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў».

 

Задача мерапрыемства - пазнаёміць патэнцыйных кліентаў-пакупнікоў з перадавымі прадуктамі і паслугамі, якія дапамогуць вырашыць самыя розныя задачы. Для патэнцыйных заказчыкаў і спажыўцоў была арганізавана выстава інавацыйных распрацовак і прадукцыі беларускіх арганізацый, якія могуць паспяхова выкарыстоўвацца на прадпрыемствах рэгіёну.

 

Спецыялісты Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з паслугай «Відэакантроль». Наглядная дэманстрацыя паслугі на стэндзе кампаніі прыцягвала вялікую ўвагу. «Відэакантроль» дазваляе атрымаць аддалены кругласутачны доступ да відэаінфармацыі з розных аб'ектаў карпаратыўнай нерухомасці. Камеры могуць быць устаноўлены ўнутры і звонку офісных або вытворчых памяшканняў, на паркоўках і прылеглых тэрыторыях. З улікам пажаданняў кліента спецыялісты «Белтэлекама» гатовыя рэалізаваць сістэму відэакантролю, уключаючы мантаж, наладу, прадастаўленне камплекта абсталявання і тэхнічную падтрымку. Прадугледжана магчымасць загрузкі і захоўвання запісанай відэаінфармацыі тэрмінам да 30 сутак.

 

Нашы калегі распавялі таксама пра сучасныя тэлекамунікацыйныя паслугі для бізнэс-сегмента, пра паспяховы вопыт іх прымянення ў розных сферах, адказалі на пытанні наведвальнікаў.