«Белтэлекам» прапануе скарыстацца паслугай «Карпаратыўная пошта». Новы сэрвіс дапаможа абанентам ствараць і размяшчаць электронныя паштовыя скрыні на паштовым сэрвэры РУП «Белтэлекам» iRedMail з прадастаўленнем адпаведнага праграмнага забеспячэння iRedAdmin-Pro. Карыстацца паслугай могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы.
«Карпаратыўная пошта» ўключае:
- любую колькасць паштовых скрынь неабмежаванага памеру ў межах дыскавай прасторы - 5 ці 20 Гб;
- штодзённае рэзервовае капіраванне;
- забеспячэнне бяспекі сеткавага трафіку.
Пры неабходнасці можа прадастаўляцца дадатковая дыскавая прастора звыш улічанай ў пакеце.
З падрабязным апісаннем і коштам паслуг для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) можна азнаёміцца тут. Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - тут.