«Белтэлекам» прапануе новую паслугу «Карпаратыўная пошта»

«Белтэлекам» прапануе скарыстацца паслугай «Карпаратыўная пошта». Новы сэрвіс дапаможа абанентам ствараць і размяшчаць электронныя паштовыя скрыні на паштовым сэрвэры РУП «Белтэлекам» iRedMail з прадастаўленнем адпаведнага праграмнага забеспячэння iRedAdmin-Pro. Карыстацца паслугай могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы.

«Карпаратыўная пошта» ўключае:

  • любую колькасць паштовых скрынь неабмежаванага памеру ў межах дыскавай прасторы - 5 ці 20 Гб;
  • штодзённае рэзервовае капіраванне;
  • забеспячэнне бяспекі сеткавага трафіку.

Пры неабходнасці можа прадастаўляцца дадатковая дыскавая прастора звыш улічанай ў пакеце.

З падрабязным апісаннем і коштам паслуг для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) можна азнаёміцца ​​тут. Інфармацыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - тут.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-prapanue-novuyu-paslugu-karparatyunaya-poshta