10 чэрвеня прайшоў традыцыйны семінар, які аб'яднаў спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Мерапрыемства стала пляцоўкай для прафесійнага дыялогу, абмену вопытам і абмеркавання ключавых трэндаў у сферы лічбавых камунікацый.
У праграме – самыя актуальныя пытанні:
- абарона персанальных даных у рабоце прэс-службы;
- новыя магчымасці для камунікацый у сацсетках і, у прыватнасці, Threads;
- прымяненне штучнага інтэлекту для стварэння тэкстаў, графікі і відэа.
Практычная частка семінара прайшла ў студыі "ЯСНАе ТV". На майстар-класе ўдзельнікі даведаліся, як ШІ ужо сёння дапамагае ў рабоце з медыякантэнтам.
Пастаяннае навучанне супрацоўнікаў, якія ўзаемадзейнічаюць са СМІ, – важная частка стратэгіі прасоўвання дасягненняў галіны. Такія сустрэчы дазваляюць павышаць кампетэнцыі каманды, а галоўнае – аб"ядноўваць намаганні для ўмацавання іміджу арганізацый сувязі.
Дзякуем калегам за прадуктыўную працу і натхняльную атмасферу!
![]()