Ад персанальных даных да нейрасетак: трэнды лічбавых камунікацый абмеркавалі на галіновым семінары для PR-спецыялістаў

10 чэрвеня прайшоў традыцыйны семінар, які аб'яднаў спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю арганізацый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Мерапрыемства стала пляцоўкай для прафесійнага дыялогу, абмену вопытам і абмеркавання ключавых трэндаў у сферы лічбавых камунікацый.

У праграме – самыя актуальныя пытанні:

  • абарона персанальных даных у рабоце прэс-службы;
  • новыя магчымасці для камунікацый у сацсетках і, у прыватнасці, Threads;
  • прымяненне штучнага інтэлекту для стварэння тэкстаў, графікі і відэа.

Практычная частка семінара прайшла ў студыі "ЯСНАе ТV". На майстар-класе ўдзельнікі даведаліся, як ШІ ужо сёння дапамагае ў рабоце з медыякантэнтам.

Пастаяннае навучанне супрацоўнікаў, якія ўзаемадзейнічаюць са СМІ, – важная частка стратэгіі прасоўвання дасягненняў галіны. Такія сустрэчы дазваляюць павышаць кампетэнцыі каманды, а галоўнае – аб"ядноўваць намаганні для ўмацавання іміджу арганізацый сувязі.

Дзякуем калегам за прадуктыўную працу і натхняльную атмасферу!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/ad-persanalnykh-danykh-da-neyrasetak-trendy-lichbavykh-kamunikacyy-abmerkavali-na