Кампанія «Белтэлекам» прапануе паслугу антывіруснай абароны па падпісцы «Бяспечны Інтэрнэт».
«Бяспечны Інтэрнэт» – гэта камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, які ўключае прадукты антывіруснай абароны для мабільных прылад і бацькоўскі кантроль. Вытворца ПЗ абанент можа абраць самастойна – ESET або «Лабараторыя Касперскага».
«Бяспечны Інтэрнэт» ESET ўключае прадукты ESET NOD32 Mobile Security для Android і бацькоўскі кантроль ESET NOD32 Parental Control для Android.
«Бяспечны Інтэрнэт» «Лабараторыі Касперскага» прапануе антывірусную абарону Kaspersky Internet Security для Android і бацькоўскі кантроль Kaspersky Safe Kids.
ESET |
«Лабараторыя Касперскага» |
ESET NOD32 Mobile Security для Android абарона ад вірусных і шкоднасных праграм; антыфішынг – абарона ад крадзяжу персанальных дадзеных пры аплаце праз інтэрнэт; мабільны антыспам – фільтраванне выклікаў, SMS-паведамленняў; анты-злодзей – абарона пры страце або крадзяжы прылады; кантроль і аналіз бяспекі прыкладанняў і іншыя магчымасці для абароны вашай прылады. |
Kaspersky Internet Security для Android блакіроўка вірусаў, шыфравальшчыкаў і іншых пагроз; абарона ад непажаданых паведамленняў (спаму) і званкоў; антывірусная праверка ўбудаванай памяці, а таксама карт памяці па патрабаванні; анты-злодзей – блакіроўка ў выпадку страты або крадзяжу; пошук страчанай або скрадзенай прылады і іншыя магчымасці для абароны вашай прылады. |
Eset NOD32 Parental Control для Android кантроль наведвання інтэрнэт-сайтаў, дадаткаў і часу; гульнявы фармат і простыя наладкі; вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці (дзяцей) і іншыя магчымасці абароны на ўсіх прыладах. |
Kaspersky Safe Kids (для Android, iOS, Windows, Mac) блакіроўка непажаданага кантэнту і абмежаванне часу выкарыстання; атрыманне парад прафесійнага псіхолага; пошук дзіцяці на карце і іншыя магчымасці абароны на ўсіх прыладах. |
Перавагі «Бяспечнага Інтэрнэту»:
- выбар вытворцы ПЗ;
- штомесячны кошт паслуг у камплекце «Бяспечны Інтэрнэт» таннейшы за выкарыстанне асобных прадуктаў;
- адзiны ліцэнзійны ключ на камплект, гэта значыць пры падключэнні паслугі абаненту выдзяляецца адзін ліцэнзійны ключ на абодва праграмныя прадукты;
- прадастаўленне паслугі на ўмовах падпіскі з магчымасцю пасутачнага выкарыстання (штосутачнае спісанне грашовых сродкаў з асабовага рахунку) і аўтаматычным падаўжэннем ліцэнзіі.
«Бяспечны Інтэрнэт» могуць падключыць абаненты byfly і пакетаў паслуг з доступам у Інтэрнэт. Кошт – 5 руб. у месяц.
Як карыстацца?
1. Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» або ў дадатку «Мой Белтэлекам».
2. Загрузіце і ўсталюйце абраны дадатак на вашай мабільнай прыладзе.
3. Зарэгіструйце ўліковы запіс і ўвядзіце код актывацыі з прыкладання «Мой Белтэлекам».
Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.