Абараніце сваю мабільную прыладу ад вірусаў: «Белтэлекам» прапануе скарыстацца паслугай «Бяспечны Інтэрнэт»

Кампанія «Белтэлекам» прапануе паслугу антывіруснай абароны па падпісцы «Бяспечны Інтэрнэт».

«Бяспечны Інтэрнэт» – гэта камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, які ўключае прадукты антывіруснай абароны для мабільных прылад і бацькоўскі кантроль. Вытворца ПЗ абанент можа абраць самастойна – ESET або «Лабараторыя Касперскага».

«Бяспечны Інтэрнэт» ESET ўключае прадукты ESET NOD32 Mobile Security для Android і бацькоўскі кантроль ESET NOD32 Parental Control для Android.

«Бяспечны Інтэрнэт» «Лабараторыі Касперскага» прапануе антывірусную абарону Kaspersky Internet Security для Android і бацькоўскі кантроль Kaspersky Safe Kids.

ESET

«Лабараторыя Касперскага»

ESET NOD32 Mobile Security для Android

абарона ад вірусных і шкоднасных праграм;

антыфішынг – абарона ад крадзяжу персанальных дадзеных пры аплаце праз інтэрнэт;

мабільны антыспам – фільтраванне выклікаў, SMS-паведамленняў;

анты-злодзей – абарона пры страце або крадзяжы прылады;

кантроль і аналіз бяспекі прыкладанняў і іншыя магчымасці для абароны вашай прылады.

Kaspersky Internet Security для Android

блакіроўка вірусаў, шыфравальшчыкаў і іншых пагроз;

абарона ад непажаданых паведамленняў (спаму) і званкоў;

антывірусная праверка ўбудаванай памяці, а таксама карт памяці па патрабаванні;

анты-злодзей – блакіроўка ў выпадку страты або крадзяжу;

пошук страчанай або скрадзенай прылады і іншыя магчымасці для абароны вашай прылады.

Eset NOD32 Parental Control для Android

кантроль наведвання інтэрнэт-сайтаў, дадаткаў і часу;

гульнявы фармат і простыя наладкі;

вызначэнне месцазнаходжання дзіцяці (дзяцей) і іншыя магчымасці абароны на ўсіх прыладах.

Kaspersky Safe Kids (для Android, iOS, Windows, Mac)

блакіроўка непажаданага кантэнту і абмежаванне часу выкарыстання;

атрыманне парад прафесійнага псіхолага;

пошук дзіцяці на карце і іншыя магчымасці абароны на ўсіх прыладах.

Перавагі «Бяспечнага Інтэрнэту»:

  • выбар вытворцы ПЗ;
  • штомесячны кошт паслуг у камплекце «Бяспечны Інтэрнэт» таннейшы за выкарыстанне асобных прадуктаў;
  • адзiны ліцэнзійны ключ на камплект, гэта значыць пры падключэнні паслугі абаненту выдзяляецца адзін ліцэнзійны ключ на абодва праграмныя прадукты;
  • прадастаўленне паслугі на ўмовах падпіскі з магчымасцю пасутачнага выкарыстання (штосутачнае спісанне грашовых сродкаў з асабовага рахунку) і аўтаматычным падаўжэннем ліцэнзіі.

«Бяспечны Інтэрнэт» могуць падключыць абаненты byfly і пакетаў паслуг з доступам у Інтэрнэт. Кошт – 5 руб. у месяц.

Як карыстацца?

1. Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам» або ў дадатку «Мой Белтэлекам».

2. Загрузіце і ўсталюйце абраны дадатак на вашай мабільнай прыладзе.

3. Зарэгіструйце ўліковы запіс і ўвядзіце код актывацыі з прыкладання «Мой Белтэлекам».

Атрымаць кансультацыю можна кругласутачна па нумары 123, званок бясплатны з гарадскога і мабільнага тэлефонаў.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/abaranice-svayu-mabilnuyu-pryladu-ad-virusau-beltelekam-prapanue-skarystacca-paslugay