1 мільён 500 тысяч абанентаў зрабілі выбар на карысць пакетаў паслуг «ЯСНА» ад кампаніі «Белтэлекам»! Юбілейным стаў жыхар горада Шклова Сяргей Асецкі, які падключыў у сваім доме «ЯСНА 200 SMART». 10 лістапада Сяргей прымаў віншаванні ў сэрвісным цэнтры «Белтэлекам».
Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і дырэктар Магілёўскага філіяла Андрэй Чорны падзякавалі Сяргею за давер да брэнду «ЯСНА», уручылі сертыфікат Ганаровага абанента і падарункі – планшэт Realme Pad 4GB/64GB і магчымасць карыстацца паслугай «Відэакантроль Дом Лайт» са скідкай 99% на працягу года.
– «Белтэлекам» дасягнуў новай важнай мяжы – падключыў паўтарамільённага абанента пакетаў паслуг «ЯСНА». Дзякуючы сучасным лініям сувязі мы змаглі прапанаваць жыхарам усёй краіны высокую якасць і шырокі асартымент паслуг, – сказаў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня. – Мільённага абанента мы ўзнагароджвалі ў горадзе Салігорску, а сёння ўшаноўваем жыхара горада Шклова. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што самыя сучасныя рашэнні «Белтэлекама» заўсёды побач – у кожным кутку Беларусі!
Юрый Петручэня таксама адзначыў, што кампанія прадоўжыць удасканальваць тэхнічную базу, каб максімальна адпавядаць запытам кліентаў, забяспечваць надзейнасць паслуг і даступны сэрвіс.
Дырэктар Магілёўскага філіяла Андрэй Чорны расказаў аб тым, што пакеты паслуг «ЯСНА» на працягу многіх гадоў карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў насельніцтва вобласці і ўпэўнена лідзіруюць у сегменце прапаноў для фізічных асоб.
«Белтэлекам» стварыў надзейную інфраструктуру для развіцця якасна новых паслуг і лічбавых праектаў. Брэнд «ЯСНА», які аб`яднаў для абанентаў сеткі GPON безлімітны інтэрнэт, лічбавае тэлебачанне і тэлефонную сувязь, стаў адным з самых яркіх прыкладаў у гэтым напрамку. У 2016 годзе лінейка «ЯСНА» стартавала з інтэрнэтам на хуткасці 10 Мбіт/с, а зусім нядаўна ў ёй з`явіўся тарыф «ЯСНА 500 SMART» з рэкорднай хуткасцю інтэрнэту 500 Мбіт/с. Сёння пакеты з трыма асноўнымі паслугамі могуць быць дапоўнены такімі папулярнымі рашэннямі, як «Відэакантроль», «Разумны дом», доступ да анлайн-кінатэатраў, гульнявых рэсурсаў і інш.
Кожны абанент знойдзе для сябе ў асартыменце «ЯСНА» аптымальны набор паслуг. Пры гэтым набываць іх у пакеце з адзіным рахункам зручней і выгадней, чым аплачваць паасобку. Яшчэ адна перавага, якую шануюць карыстальнікі, гэта прадастаўленне камплекта неабходнага абсталявання на ўвесь перыяд дзеяння дагавора. Такім чынам, якасць, камфорт і даступнасць вызначылі поспех брэнда «ЯСНА» на беларускім рынку.
У гэты важны дзень мы дзякуем усім, хто выбраў пакеты паслуг «ЯСНА» ад кампаніі «Белтэлекам».
«ЯСНА» – нас 1 500 000! Далучайцеся!
Па кансультацыю па пытаннях падключэння пакетаў паслуг «ЯСНА» звяртайцеся ў сэрвісныя цэнтры «Белтэлекам» або па тэлефоне 123. Пакінуць оnline-заяўку на падключэнне можна тут.