З 25 мая лагер «Крынічка» пачаў прымаць на сваёй гасціннай зямлі дзяцей для летняга адпачынку.
Знаходзіцца лагер у маляўнічым месцы ў Валожынскім раёне, вёска Барок.
У гэтым годзе дзіцячы лагер абнавіўся: з’явіліся новыя дзіцячыя гульнявыя комплексы, спартыўныя пляцоўкі для вулічнай гімнастыкі (трэнажоры, воркаут), пляцоўка для баскетбола, поле для футбола і міні-футбола са штучным пакрыццём і многае іншае.
Дасведчаныя выхавацелі дапамогуць зрабіць адпачынак Вашага дзіцяці камфортным і незабыўным!