Абноўлены лагер «Крынічка» адкрыў свае дзверы для дзяцей

З 25 мая лагер «Крынічка» пачаў прымаць на сваёй гасціннай зямлі дзяцей для летняга адпачынку.

Знаходзіцца лагер у маляўнічым месцы ў Валожынскім раёне, вёска Барок.

У гэтым годзе дзіцячы лагер абнавіўся: з’явіліся новыя дзіцячыя гульнявыя комплексы, спартыўныя пляцоўкі для вулічнай гімнастыкі (трэнажоры, воркаут), пляцоўка для баскетбола, поле для футбола і міні-футбола са штучным пакрыццём і многае іншае.

Дасведчаныя выхавацелі дапамогуць зрабіць адпачынак Вашага дзіцяці камфортным і незабыўным!


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/mgts/abnouleny-lager-krynichka-adkryu-svae-dzvery-dlya-dzyacey