Год беларускай жанчыны | Белтелеком

Год беларускай жанчыны

А Якія Яны Жанчыны Віцебскага Філіяла "Белтэлекам"?
Знаёмцеся: Ганна Салдаценкава, спецыяліст па продажы офіса продажаў Сенненскага УЭ.
Працуе ў галіне сувязі з 2003 года. Прыйшла ва ўчастак электрасувязі аператарам абаненцкага аддзела. У цяперашні час спецыяліст па продажы офіса продажаў Сенненскага УЭ.

Мама двух дзяцей.
З хобі - любіць падарожнічаць, а ў вольны час глядзіць цікавае кіно, малюе карціны па нумарах.

«У сваёй працы я заўсёды прытрымліваюся прынцыпу пераўзыходзіць чаканні кліентаў. Мая галоўная мэта - вырашаць задачы абанентаў максімальна хутка і дакладна, бо з іх даверу і ўсмешак складваецца агульная рэпутацыя кампаніі "Белтэлекам". Я шчыра імкнуся да таго, каб кожны кантакт з намі пакідаў у людзей толькі пазітыўныя ўражанні і ўпэўненасць у высокай якасці нашага сэрвісу».

Ганарымся нашымі супрацоўніцамі!