01.10.2026 адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» - «Сувязь пакаленняў».
Дырэктар філіяла Уладзімір Шынкарэвіч падкрэсліў важную ролю маладых спецыялістаў у развіцці сувязі і заклікаў іх калег актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні будучай галіны.
Старшыня ППА Наталля Трашчынская азнаёміла з калектыўным дагаворам і інфармавала аб рабоце прафсаюзаў і падтрымцы маладзёжных ініцыятыў.
Перад маладымі спецыялістамі выступілі ветэраны працы, Ганаровыя сувязісты — Кіенак Генадзь і Сярчэня Мікалай. Яны расказалі пра найцікавыя і важныя моманты сваёй працоўнай дзейнасці.
А таксама ўдзельнікі мерапрыемства наведалі Гісторыка - інфамацыйны цэнтр Мінскага філіяла, цэнтр апрацоўкі даных і выставачныя экспазіцыі «Разам укараняем новыя тэхналогіі».
Такія сустрэчы - гэта не проста даніна павагі, а жывая сувязь пакаленняў, якая зараджае сённяшніх спецыялістаў энергіяй і нагадвае аб важнасці пераемнасці ў нашай справе.