У рамках урачыстага мерапрыемства па адкрыцці абноўленага офіса продажаў у г. Дзяржынску кампанія выказала падзяку тым, хто ідзе поплеч з «Белтэлекам» на працягу многіх гадоў і для якіх ён стаў надзейным партнёрам у бізнесе і ў жыцці!
У знак даверу і паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў у сферы адукацыі ганаровы сертыфікат уручылі начальніку Упраўлення па адукацыі і спорце Галіне Гапаньковай.
- Поспехі нашых дзяцей ёсць, дзякуючы ў тым ліку і «Белтэлекаму». Дзякуй за інфармацыйную падтрымку навучальнага працэсу, - адзначыла Галіна Уладзіміраўна.
- Алена Банасевіч з мужам развіваюць свой бізнэс і паралельна будуюць дом. А каб будоўля была пад надзейнай абаронай 24 на 7, яны даверылі бяспеку паслузе «Відэакантроль».
- Мы карыстаемся паслугамі «Белтэлекам» з 2014 года. Гэта тэлебачанне, інтэрнэт, зараз і відэакантроль. Дзякуй за надзейнасць і якасць! - адзначыла Алена Банасевіч.
- Ала Балясава з'яўляецца актыўным пакупніком тавараў для дома і адпачынку. У BeltelcomShop яна набыла 10 тавараў, зрабіўшы выбар на карысць разумнай тэхнікі.
- Хачу падзякаваць супрацоўнікам «Белтэлекам», якія заўсёды ахвотна раскажуць пра спецыфіку тавараў і тэхнікі, аформяць растэрміноўку, выконваючы тым самым любыя жаданні, – падзялілася Ала Балясава.
Шчыры давер жыхароў - гэта галоўная ўзнагарода для ўсёй нашай каманды і лепшы стымул расці і ўдасканальвацца далей!
Дзякуй, што выбіраеце «Белтэлекам»!