У рамках акцыі «Свята нашага двара разам з «ЯСНА» адбылося ўрачыстае адкрыццё брэндаванай воркаут-пляцоўкі «ЯСНА» у аг. Заазер'е Нясвіжскага раёна.
Такі падарунак юныя несвіжане атрымалі да Дня аховы дзяцей. Адкрыццё воркаут-пляцоўкі «ЯСНА» ператварылася ў сапраўднае свята! Гэта захапленне і радасныя ўсмешкі - самая каштоўная ўзнагарода для нас!
Начальнік Нясвіжскага цэха электрасувязі Жаўрыд Іван Іванавіч павіншаваў усіх дзяцей са святам і падкрэсліў важнасць стварэння камфортнага і бяспечнага асяроддзя для маладога пакалення.
Напрыканцы ўрачыстай часткі юнакоў чакала музычная праграма, дзе яны прынялі ўдзел у флэшмобе і атрымалі іміджавыя сувеніры ад «Белтэлекам».
Няхай кожны дзень будзе напоўнены станоўчымі эмоцыямі, смехам і радасцю разам з «ЯСНА» ад «Белтэлекам»!