Шаноўныя калегі, ветэраны галіны, партнёры! | Белтелеком

Шаноўныя калегі, ветэраны галіны, партнёры!

7 мая — наша агульнае прафесійнае свята, дзень тых, хто звязаў сваё жыццё з радыё, тэлебачаннем і сувяззю. Для калектыву Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» гэты дзень – сімвал адказнасці, майстэрства і вернасці сваёй справе. Мы забяспечваем надзейную сувязь паміж людзьмі і арганізацыямі, ствараем аснову для лічбавага развіцця рэгіёну. Дзякуючы вашай працы, паважаныя калегі, тысячы абанентаў атрымліваюць доступ да сучасных тэлекамунікацыйных паслуг, якаснага інтэрнэту і лічбавага тэлебачання.

Мы ганарымся тым, што ўкараняем тэхналогіі, якія мяняюць якасць жыцця: робяць дом утульней, бізнес — эфектыўней, зносіны — даступней. Наш прафесіяналізм, падмацаваны вопытам старэйшых пакаленняў, — гэта падмурак, на якім будуецца лічбавая будучыня рэгіёна і ўсёй галіны.

Віншуем кожнага, хто дачыненны да тэлекамунікацый: нашых супрацоўнікаў, якія працуюць на лініях і ў офісах, мудрых ветэранаў, якія стаялі ля вытокаў, надзейных партнёраў і нашых абанентаў. Жадаем, каб сувязь ніколі не падводзіла, а ў жыцці панавалi цёплыя зносіны з блізкімі.

З прафесійным святам, дарагія калегі! З 7 мая!

Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам»