Бесперабойны доступ да паслуг сувязі - абсалютны прыярытэт для рэгіёна. Над гэтай задачай у кругласутачным рэжыме працуюць спецыялісты Браслаўскага ўчастка электрасувязі.
Сёння раскажам пра галоўных герояў "нябачнага фронту " — інжынераў Валянціна Кавалеўскага і Ігара Галавацкага.
60 гадоў вопыту на дваіх:
Станцыйнае звяно Браслаўскага УЭ-гэта тандэм дасведчаных прафесіяналаў. Валянцін і Ігар прыйшлі ў галіну свядома і прысвяцілі ёй дзесяцігоддзі. Іх сумарны стаж перавышае 60 гадоў - каласальны вопыт, які дазваляе «адчуваць» абсталяванне і прадухіляць аварыі яшчэ да іх з'яўлення.
Падрабязней чытайце ў газеце "Браслаў ONLINE": https://www.braslav-star.by/2026/04/24/%D0%B1%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%B5-6…