Адкрытая размова ў «Белтэлекаме»: моладзь спытала – кіраўніцтва адказала | Белтелеком

Адкрытая размова ў «Белтэлекаме»: моладзь спытала – кіраўніцтва адказала

У Брэсцкім філіяле РУП «Белтэлекам» прайшла дыялогавая пляцоўка «Адкрытая размова. Меркаванне моладзі: ідэі, ініцыятывы, развіццё».
Да дыялогу падключыліся кіраўніцтва філіяла і прафсаюзны камітэт:
намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Генадзь Говін,
намеснік дырэктара па ідэалогіі і пытаннях будаўніцтва Аляксандр Амельянчук,
старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ганна Лукашэвіч,
старшыня Маладзёжнага Савета ППА Дар'я Плячко.
Аб рабоце Маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь расказаў намеснік старшыні Савета, член Маладзёжнага Савета галіновага прафсаюза Максім Сыцэвіч.
Удзельнікамі сталі каля 70 маладых работнікаў. Фармат дазволіў кожнаму задаць хвалюючае пытанне: ад кар'ернага росту і настаўніцтва да ўмоў працы, і карпаратыўных бонусаў.
Маладыя работнікі адкрылі для сябе шмат новага: перспектывы развіцця галіны сувязі, рэальныя гарантыі Калектыўнага дагавора РУП «Белтэлекам», а таксама яркія ініцыятывы і праекты прафсаюза і маладзёжнага савета.
Галоўная мэта такіх сустрэч – узяць у работу рэальныя прапановы і ідэі.
Моладзь «Белтэлекама» ужо прапанавала некалькі ідэй па развіцці ўнутраных камунікацый і адаптацыі пачаткоўцаў.
«Адкрытая размова» паказала: калі маладыя спецыялісты бачаць зваротную сувязь ад першых асоб, узровень уцягнутасці расце.