Паслугай "Відэакантроль" прадпрыемства карыстаецца ўжо даўно. Гэта спрыяе павелічэнню надояў, выкананню рэжыму працы і ўтрыманні жывёл. Аднак у канцы 2023 г. узнікла неабходнасць акумуляваць інфармацыю з больш чым тысячы камер з розных аб'ектаў.
У 2024 годзе кампаніяй "Белтэлекам" сумесна з ААТ "Александрыйскае" была праведзена вялікая работа па падрыхтоўцы і распрацоўцы праекта па стварэнню "Цэнтра Відэакантролю". Гэта дазволіла вырашыць пастаўленую задачу. Прычым усё неабходнае абсталяванне прадаставіла кампанія "Белтэлекам".
"ААТ "Александрыйскае" - пастаянны і надзейны партнёр кампаніі "Белтэлекам". Мы рады дапамагчы ў вырашэнні вытворчай задачы і тым самым садзейнічаць развіццю аграрнага сектара ў рэгіёне", - адзначыў дырэктар Магілёўскага філіяла Андрэй Чорны.