Сустрэча з генеральным дырэктарам Нацыянальнага парку

Сёння адбылася сустрэча супрацоўнікаў Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" з генеральным дырэктарам Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Уладзіславам Цецяронкам. У ходзе сустрэчы былі прадстаўлены воблачныя тэхналогіі, у прыватнасці, тэлефанія і відэакантроль, прымяненне якіх істотна павышае эфектыўнасць і якасць не толькі камунікацый, але і павышае бяспеку.

У ходзе сустрэчы Уладзіслаў Віктаравіч праявіў актыўную цікавасць да тэмы, падзяліўся сваім вопытам і атрымаў вычарпальныя адказы. Дамоўленасці, дасягнутыя ў ходзе перамоў, будуць рэалізаваны ў самы бліжэйшы час.

Дзякуем за супрацоўніцтва і працуем над яго далейшым развіццём!