Прыём грамадзян і юрыдычных асоб намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь

5 верасня ў Ганцавіцкім участку электрасувязі Баранавіцкага РУЭС правяла прыём грамадзян і юрыдычных асоб з падключэннем прамой тэлефоннай лініі намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна. Жыхары горада Ганцавічы і Ганцавіцкага раёна скарысталіся магчымасцю задаць пытанні, якія тычацца паштовай і электрасувязі. Сустрэча прайшла ў фармаце прадуктыўнага адкрытага дыялогу, падчас якога грамадзянам былі дадзены вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, выслуханы прапановы і пажаданні па паляпшэнні дзейнасці прадпрыемстваў сувязі.

Перад прыёмам грамадзян Ганна Мікалаеўна асабіста прыняла ўдзел у пасяджэнні Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007года. N2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнне якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва" пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і рабоце са зваротамі грамадзян.