Новыя функцыі "Забраніраваць" і "Стаць у чаргу" з'явіліся ў дадатку Evika!
Выбраўшы патрэбную станцыю, у раздзеле "Умовы зарадкі" вы можаце скарыстацца функцыяй "Забраніраваць".
Паслуга бясплатная і даступная карыстальнікам пры станоўчым балансе. Пры браніраванні абранага канектара падлучыцца да станцыі неабходна на працягу 15 хвілін - па заканчэнні названага часу браніраванне будзе анулявана. Пасля ажыццяўлення паспяховай зараднай сесіі яно зноў стане даступна.
У тым выпадку, калі абраная зарадная станцыя занятая, вы можаце "Стаць у чаргу" і атрымаць СМС-паведамленне, калі станцыя вызваліцца.
Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!