Летнія канікулы не за гарамі: aбараніце сваіх дзяцей ад негатыўнага кантэнту ў Інтэрнэце

Хутка пачнуцца доўгачаканыя летнія канікулы. У дзяцей з'явіцца шмат вольнага часу, якое яны часцяком праводзяць у Інтэрнэце. Бацькам варта задумацца аб тым, як забяспечыць іх бяспеку ў сеткі і абараніць ад непажаданага кантэнту.

"Белтэлекам" прапануе скарыстацца сэрвісам "Бацькоўскі кантроль" для мабільных прылад усяго за 13 капеек у дзень. Гэта падпіска на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе:

- кантраляваць анлайн-актыўнасць дзіцяці;

- абмежаваць час доступу да сацыяльных сетак;

- атрымліваць дадзеныя аб яго месцазнаходжанні;

- блакаваць непажаданыя запыты ў YouTube (напрыклад, алкаголь, наркотыкі);

- атрымліваць справаздачы аб публікацыях дзіцяці ў Facebook, ВКонтакте, зменах у спісе сяброў і інш.

Такім чынам, "Бацькоўскі кантроль для мабільных прылад" абароніць дзяцей ад інтэрнэт-пагроз і непажаданага кантэнту. Пры гэтым карыстацца ім проста і зручна, дзякуючы зразумелым наладкам.

"Белтэлекам" прапануе яшчэ адну паслугу для антывіруснай абароны і бацькоўскага кантролю – "Бяспечны Інтэрнэт".

Сэрвіс не толькі зберажэ прыладу ад шкоднасных праграм і фішынгу, але і засцеражэ дзяцей ад негатыўнага ўплыву лічбавага свету пры выкарыстанні кампутараў, смартфонаў і планшэтаў.

Камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння каштуе 5 рублёў у месяц.

Дзе падключыць "Бацькоўскі кантроль"і" Бяспечны інтэрнэт"? У сэрвісных цэнтрах "Белтэлекам" або самастойна ў дадатку "Мой Белтэлекам".

Атрымаць падрабязную кансультацыю можна па нумары 123 (званок бясплатны).