11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб міжнародным паўстанні ў Бухенвальдзе. У гэты дзень у 1945 годзе вязні захапілі канцлагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.
Асвенцым, Заксенхаўзен, Дахаў, Равенсбрук, Майданэк, Трэблінка - гэтыя і многія іншыя месцы на карце Еўропы былі ператвораныя ў гады Другой сусветнай вайны ў жудасную смерць, прылады масавага фізічнага знішчэння людзей.
Толькі на тэрыторыі Беларусі было больш за 260 канцлагераў. Найбуйнейшыя з іх знаходзіліся ў Мінску - у раёнах Нямігі і Трасцянцы, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку, Бабруйску. У іх загінула больш за 1,4 мільёна чалавек.
Сёння ў сталіцы Беларусі - горадзе Мінску - праходзяць мітынгі і ўскладанні кветак да мемарыяльных комплексаў "Шталаг 352", "Трасцянец" і іншых месцаў, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупанты масава знішчалі людзей.
У гарадскім мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак у комплексе «Трасцянец» таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі Мінскага філіяла «Белтэлекама».
Ушануем, каб памятаць!