Віцебская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.

15 мая 2021 года з 00.30 да 05.30 на тэрыторыі Гарадоцкага, Верхнядзвінскага, Расонскага, Міёрскага раенаў будзе адсутнічаць прыем абавязковага агульнадаступнага пакета праграм і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ Zala, а таксама з 00.30 да 05.30 на тэрыторыі  Віцебскага, Сененскага, Лёзненскага, Аршанскага, Полацкага, Ушацкага, Лепельскага, Докшыцкага, Глыбоцкага, Бешанкавіцкага,  Шумілінскага раёнаў будзе адсутнічаць прыем камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ Zala..

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Даведкі па тэлефоне: 123.