Парадак аказання паслугі «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па пратаколу IP пратаколу (VPN)»
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1 Наступны дакумент устанаўлівае парадак узаемаадносін паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электрасувязі «Белтэлекам» (далей - «Аператар») і юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі (далей - Абанентамі), якія з'яўляюцца абанентамі паслугі «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN)» (далей - паслуга). Дакумент уводзіцца наўзамен Парадку аказання паслугі «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP пратаколу (VPN)», зацверджанага 19.06.2007.
1.2 Паслуга прадастаўляецца Аператарам на падставе Ліцэнзіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь № 02140/0184042 ад 20.08.2004 г.
1.3 Паслуга прадастаўляецца на дагаворнай аснове ў наступных варыянтах:
1 варыянт. Аб'яднанне па IP-пратаколу тэрытарыяльна аддаленых карпаратыўных сетак (кропак падлучэння) адной юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка;
2 варыянт. Аб'яднанне па IP-пратаколу карпаратыўных сетак (кропак падлучэння) розных юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў.
1.4 Абанентам, якія маюць ліцэнзію Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на прадастаўленне паслуг перадачы дадзеных, Паслуга прадастаўляецца толькі для аб'яднання вузлоў уласнай сеткі перадачы дадзеных на мясцовым узроўні (у межах аднаго населенага пункта).
1.4.1 Для Абанентаў, якія маюць ліцэнзію Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на прадастаўленне паслуг перадачы дадзеных, пры гэтым з'яўляюцца ўдзельнікамі Дзяржаўнай праграмы Рэспублікі Беларусь альбо выканаўцамі задач, даручэнняў, выдадзеных Урадам Рэспублікі Беларусь, паслуга прадастаўляецца ў адпаведнасці з пунктам 1.3. Функцыі Абанента як удзельніка Дзяржаўнай праграмы або выканаўцы задач, даручэнняў, выдадзеных Урадам Рэспублікі Беларусь павінны быць дакументальна пацверджаны.
1.5 Узаемныя абавязкі Аператара і Абанента пры аказанні Паслугі ўсталёўваюцца ў Дадатку аб аказанні паслугі «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP-пратаколу» да Дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі.
1.6 Паслуга не з'яўляецца патэнцыйна небяспечнай для жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя.
1.7 Дадзены парадак распрацаваны ў дадатак да Правіл аказання паслуг электрасувязі (у дзеючай рэдакцыі).
2. ТЭРМІНЫ, АЗНАЧЭННІ, СКАРАЧЭННІ
2.1 У дадзеным Парадку прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:
Абанент – юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, які заключыў з Аператарам Дадатак аб аказанні Паслугі;
Асноўны Абанент – Абанент, які выступае асноўным каардынатарам работ пры аб'яднанні карпаратўынх сетак (кропак падключэння) розных Абанентаў (варыянт 2 прадастаўленне Паслугі). Пад каардынацыяй работ разумеецца пісьмововя згода/нязгода на далучэнне пункту падлучэння Абанента да сеткі асноўнага Абанента;
Кропка падключэння– лагічны аб'ект віртуальная прыватнай СПД, якая ствараецца ў рамках Паслугі для Абанента (Абанентаў), які ўключае віртуальны адасоблены маршрутызаваны інтэрфейс на абсталяванні Аператара і сегмент карпаратыўнай СПД Абанента (Абанентаў).
Паслуга «Аб'яднанне карпаратыўных сетак па IP пратаколу (VPN)” (далей – Паслуга) – паслуга перадачы дадзены па арганізацыі віртуальных прыватных сетак перадачы дадзеных на базе СПД Аператара з выкарыстаннем тэхналогіі MPLS L3VPN.
Цэнтральная кропка сеткі – кропка падключэння Абанента/асноўнага Абанента, вызначаецца Абанентам (варыянт 1 прадастаўлення паслугі)/асноўным Абанентам (варыянт 2 прадастаўлення паслугі). Паняцце цэнтральнай кропкі прымяняецца для вызначэння тарыфнага плана для іншых кропак падключэння. У сетцы, у тым ліку у аб'яднанай сетцы некалькіх Абанентаў, можа прызначацца толькі адна цэнтральная кропка. Для цэнтральнай кропкі сеткі налічэнне штомесячнай платы ажыццяўляецца па тарыфным плане «Мясцовы».
2.2 У дадзеным Парадку прымяняюцца наступныя скарачэнні:
СПД - сетка перадачы дадзеных Аператара
ТП - кропка падключэння
CE (Customer Equipment) - абсталяванне (мадэм, маршрутызатар), якое размешчанае на плошчы абанента і выкарыстоўваецца для падключэння да сеткі Аператара
СРЕ - абсталяванне ў памяшканні Абанента
IP - Internet-пратакол версіі 4
LAN - лакальная камп'ютарная сетка, з боку ўнутранай LAN Ethernet Абанента
MPLS L3VPN – тэхналогія, якая забяспечвае ўзаемадзеянне паміж кропкамі паключэння на сеткавым узроўні мадэлі OSI (з прымяненннем пратаколаў IP, MPLS, MP-BGP, LDP) унутры сеткі перадачы Аператара.
PE (Provider Edge) – абсталяванне MPLS L3VPN Аператара, якое выкарыстоўваецца для арганізацыі каналаў віртуальнай прыватнай СПД Абанента (Абанентаў), і непасрэдна ўзаемадзейнічае з CE
VPN (Virtual Private Network, віртуальная прыватная сетка) - абагульненая назва тэхналогіі, якая дазваляе забяспечыць адно або некалькі сеткавых падлучэнняў (лагічную сетку) паверх іншай сеткі, прымяняецца для аб'яднання паміж сабой двух або больш тэрытарыяльна размеркаваных пляцовак Абанента
WAN – інтэрфейс у накірунку сеткі перадачы дадзеных Абанента
3. АПІСАННЕ ПАСЛУГІ
3.1 Паслуга ўключае ў сябе:
- арганізацыю кропак падлучэння (выдзяленне, настройка канфігурацыі і абслугоўванне неабходнай колькасці портаў VPN) [1];
- перадачу дадзеных паміж портамі VPN Абанента;
- выезд тэхнічнага спецыяліста Аператара да Абанента для першаснай настройкі Паслугі (настройка СЕ (CPE), прадастаўленага Аператарам);
- перадачу СРЕ на тэрмін дзеяння абаненцкага дагавора (пры наяўнасці патрабаванага тыпу і канфігурацыі абсталявання на складзе Аператара для рэалізацыі адпаведнага запыту Абанента).
3.2 Паслуга не ўключае ў сябе:
- Арганізацыю фізічнай лініі ад вузла сувязі да Аператара да СЕ [2].
- Пастаноўку Паслугі на паўзу (часовую блакіроўку).
4. ЯКАСНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ ПАСЛУГІ
4.1 паслуга прадастаўляецца 24 (дваццаць чатыры) гадзіны на суткі, 7 (сем) дзён на тыдзень.
4.2 Паслуга адпавядае СТБ 1962-2012 «Паслугі перадачы дадзеных. Патрабаванні да якасці. Нормы і метады кантролю»
5. АФАРМЛЕННЕ ДАГАВОРНЫХ АДНОСІН
5.1 Арганізацыя аказання Паслугі ажыццяўляецца на падставе гарантыйнага ліста Абанента. Абавязковым дадаткам да гарантыйнага пісьма павінны з'яўляцца схема сеткі, інфармацыя аб адрасах месцаў знаходжання кропак сеткі ў прывязцы да тэлефоннай лініі (пры яе наяўнасці), аб прапускной здольнасці кропак падключэння, пра планаваную дату актывацыі кожнай асобнай ТП і тэхнічная інфармацыя (Дадатак).
5.2 Пры наяўнасці ў Аператара тэхнічнай магчымасці прадастаўлення Паслугі [3], Аператар ажыццяўляе папярэдняе тэставанне Паслугі на прадмет забеспячэння патрэбных параметраў прапускной здольнасці ТП.
5.3 Па завяршэння папярэдняга тэсціравання Аператар блакіруе Паслугу і афармляе дагаворныя адносіны з Абанентам (Дадатак аб аказанні Паслугі, пры неабходнасці Дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі), інфармуе аб парадку разлікаў. Дадатак аб аказанні Паслугі павінен быць падпісаны з боку Абанента на працягу 5-ці рабочых дзён з моманту заканчэння тэсціравання. Дата актывацыі Паслугі ўсталёўваецца не раней 5-ці рабочых дзён з моманту заканчэння тэсціравання Паслугі.
5.4 Пасля афармлення дагаворных адносін прадстаўнік Аператара пры неабходнасці выдае Абаненту на тэрмін дзеяння Дадатку СЕ прылада, якая ўяўляе сабой камплект мадэмнага абсталявання (пры наяўнасці патрэбнага тыпу і канфігурацыі абсталявання на складзе Аператара). Дадатковая плата за карыстанне названым абсталяваннем не спаганяецца.
5.5 Узаемныя правы і абавязкі Аператара і Абанента ўсталёўваюцца ў Дагаворы аб аказанні паслуг электрасувязі і Дадатку аб аказанні Паслугі.
5.6 Працэдура падпісання Дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі і Дадатку аб аказанні Паслугі выконваецца згодна з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў Аператара ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6. АКТЫВАЦЫЯ І АКАЗАННЕ ПАСЛУГІ
6.1 Падключэнне і настройка СЕ, прадастаўленага Аператарам можа ажыццяўляцца прадстаўніком Аператара. Дата выезда прадстаўніка Аператара вызначаецца па ўзгадненні з Абанентам на момант падпісання Дадатку аб аказанні Паслугі.
Параметры настройкі CE/PE:
- Прапускная здольнасць (хуткасць перадачы дадзеных) ТП згодна з Бланкам заказу;
- рэжым маршрутызацыі/камутацыі СЕ-прылады: bridge, router, NAT mode;
- адрасацыя на LAN і WAN інтэрфейсах СРЕ. Стварэнне ў СРЕ неабходных статычных маршрутаў згодна з Бланкам заказу. Стварэнне спісаў доступу на СРЕ у настройку не ўваходзіць.[4]
6.2 Работы, па арганізацыі фізічнай лініі ад вузла сувязі Аператара да месца знаходжання СЕ Абанента (паслуга «Канал доступу»), а таксама мантажныя работы па дадатковай пракладцы/укладцы абаненцкай праводкі ў памяшканні Абанента могуць ажыццяўляцца Аператарам пры іх папярэднім заказе Абанентам у службе продажаў і згодна з дзеючымі тарыфамі Аператара.
6.3 Аператар не праводзіць работы па ўстаноўцы/ці настройцы аперацыйнай сістэмы і іншых прыкладных праграм на абсталяванні Абанента за СЕ прыладай, а таксама іншага сеткавага абсталявання за LAN-інтэрфейсам СРЕ. Актывацыя і настройка пратаколаў дынамічнай маршрутызацыі (BGP/OSPF) паміж РЕ Аператара і абсталяваннем Абанента ажыццяўляецца сумесна з персаналам Абанента і Аператара, прадастаўляецца ў асобных выпадках (у прадастаўленні падключэння з прымяненнем пратаколаў дынамічнай маршрутызацыі можа быць адмоўлена без удакладнення прычын).
6.4 Дата актывацыі паслугі ўказана ў Бланку заказа да Дадатку аб аказанні Паслугі.
6.5 Аператар не нясе адказнасці за якасць Паслугі з-за пашкоджанняў ліній сувязі, канцавых прылад, якія знаходзяцца на абслугоўванні Абанента або трэціх асоб. Перапынак у аказанні Паслугі па віне Абанента (Абанентаў) прастоем не лiчыцца і падлягае аплаце.
6.6 Падключэнне новых ТП, адключэнне існуючых ТП, змена прапускной здольнасці існуючых ТП ажыццяўляецца паводле гарантыйнага пісьма Абанента.
7. АПЛАТА ПАСЛУГІ
7.1 Кошт Паслугі вызначаецца дзеючымі тарыфамі Аператара і складаецца з наступных плацяжоў:
- плата за арганізацыю ТП. Аднаразовы плацёж, выстаўляецца ў агульны рахунак за паслугі электрасувязі, аказаныя Аператарам, за той месяц, у якім была выканана актывацыя кропак доступу;
- абаненцкая плата за ТП, штомесячны фіксаваны плацёж.
- плата за ТП з пэўнай прапускной здольнасцю, штомесячны фіксаваны плацёж. Дадзеная плата не залежыць ад колькасці іншых кропак сеткі, з якімі ажыццяўляе абмен трафікам пэўная ТП.
7.2 Налічэнне платы за ТП з пэўнай прапускной здольнасцю ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вызначаным тарыфным планам. Тарыфны план, які прымяняецца да далучаемай ТП, вызначаецца наступным чынам:
7.2.1 калі тапалогія (схема) сеткі прадугледжвае перадачу трафіка ад далучаемай ТП да цэнтральнай ТП, тарыфны план вызначаецца геаграфічным размяшчэннем дадзенай далучаемай ТП адносна цэнтральнай ТП (у адным населеным пункце адной вобласці, у розных населеных пунктах адной вобласці, у розных абласных цэнтрах, у розных населеных пунктах розных абласцей).
7.2.2 калі тапалогія сеткі не прадугледжвае перадачу трафіка ад далучаемай ТП да цэнтральнай ТП, прымяняемы тарыфны план вызначаецца геаграфічным размяшчэннем далучаемай ТП адносна той ТП, да якой ажыццяўляецца пропуск трафіка.
7.2.3 калі перадача трафіка ад далучаемай ТП ажыццяўляецца ў накірунку некалькіх ТП, ні адна з якіх не з'яўляецца цэнтральнай ТП, прымяняецца тарыфны план для пропуску трафіка ад далучаемай ТП у накірунку найбольш геаграфічна аддаделенай ТП ( пры гэтым маецца наўвазе не фізічная алегласць ТП, а геаграфічнае размяшчэнне далучаемай ТП адносна ТП, з якой ажыццяўляецца абмен трафікам: у розных раёнах адной вобласці/розных абласцях/адным населеным пункце. Найбольш аддаленай з'яўляецца ТП, якая знаходзіцца ў населеным пункце іншай вобласці ў адносінах да далучаемай, у параўнанні, на прыклад, з ТП, размешчанымі ў адным адміністрацыйным раёне вобласці).
7.3 Калі аказанне Паслугі пачата не з 1 (першага) чысла месяца, яе кошт у бягучым месяцы будзе разлічвацца прапарцыянальна колькасці фактычных дзён аказання Паслугі
7.4 Умовы і тэрміны аплаты кошту Паслугі вызначаюцца ўмовамі заключанага Дадатку аб аказанні Паслугі.
7.5 У выпадку адмовы ў прадастаўленні Паслугі па віне Аператара (у тым ліку няспраўнасці на сетцы электрасувязі), перавышаючай 12 гадзін для кожнага выпадку, пацверджанага Абанентам і Аператарам, або адмовы ў прадастаўленні Паслугі па віне Аператара (у тым ліку няспраўнасці на сетцы электрасувязі) больш 24 гадзін для тых выпадкаў, працягласць кожнага з якіх не перавышала 12 гадзін, на працягу каляндарнага месяца, Аператар ажыццяўляе пераразлік абанементнай платы. Для правядзення пераразліку кошт адной гадзіны доступу да Паслугі прымаецца эквівалентным штомесячным налічэнням за ТП (абанементная плата за ТП), падзеленым на на 24*n гадзін, где n – колькасць дзён у месяцы для якой ажыццяўляецца пераразлік.
7.6 Не з'яўляюцца перапынкамі ў прадастаўленні Паслуг выпадкі, калі перапынкі выкліканы:
- няспраўнасцямі на абсталяванні Абанента або трэціх асоб (у тым ліку, размеркавальнай сеткі, абаненцкіх ліній і г.д.);
- адсутнасцю электрасілкавання абсталявання на плошчы Абанента;
- адсутнасцю магчымасці перадачы трафіка да ТП Абанента, якому было часова прыпынена аказанне Паслугі па прычыне невыканання абавязкаў па заключанаму Дадатку аб аказанні Паслугі па варыянце 2;
- часовым прыпыненнем аказання паслуг Абаненту пры прадастаўленні Паслугі.
Фіксаваныя штомесячныя плацяжы за прадастаўленне Паслуг у названых выпадках не памяншаюцца.
8. ТЭХНІЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ І ПАДТРЫМКА АБАНЕНТАЎ
8.1 Планавае тэхнічнае абслугоўванне
8.1.1 Аператар пакідае за сабой права прыпыняць прадастаўленне Паслуг для планавага абслугоўвання сродкаў сувязі і абсталявання, якое выкарыстоўваецца для прадастаўлення Паслугі, у ліку, у рабочыя дні. Такія выпадкі не будуць лічыцца перапынкамі ў прадастаўленні Паслуг, калі Аператар адпаведна паведаміў Абаненту за 24 (дваццаць чатыры) гадзіны аб планавым абслугоўванні з указаннем часу, які спатрэбіцца на такое абслугоўванне.
8.1.2 Планавыя перапынкі прадастаўлення Паслугі абумоўлены неабходнасцю правядзення:
- перыядычных планава-прафілактычных работ на СПД;
- работ па рэканструкцыі і/або павелічэнню прапускной здольнасць каналаў падключэння абсталявання абанента Паслугі да СПД.
8.2 Служба тэхнічнай падтрымкі абанентаў
8.2.1 Служба тэхнічнай падтрымкі абанентаў Паслугі функцыянуе на базе службаў СПД Аператара.
8.2.2 Зварот у службу тэхнічнай падтрымкі абанентаў Паслугі ажыццяўляецца па тэлефонных нумарах, указаных у дадатку аб аказанні Паслугі.
8.2.3 Заяўкі аб тэхнічных няспраўнасцях, якія ўзнікаюць у працэсе прадастаўлення Паслугі, рэгіструюцца персаналам службы тэхнічнай падтрымкі абанентаў у Журнале ўліку заявак і пашкоджанняў.
8.2.4 Для Паслугі тэрмін ліквідацыі пашкоджанняў складае 12 гадзін.
9. ПРАД'ЯЎЛЕННЕ ПРЭТЭНЗІЙ, ВЫРАШЭННЕ РОЗНАГАЛОССЯЎ
9.1 Пры невыкананнi або неналежным выкананнi Аператарам абумоўленых у Дадатку аб аказанні Паслугі абавязацельстваў, абанент Паслугі права прад'явiць Аператару рэкламацыю ў пісьмовым выглядзе.
9.2 Аператар разглядае прэтэнзіі абанента Паслугі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і згодна з патрабаваннямі стандартаў прадпрыемства па разглядзе зваротаў карыстальнікаў.
9.3 Рознагалоссі, звязаныя з Дадаткам аб аказанні Паслугі, якія не могуць быць вырашаныя бакамі шляхам перамоваў, а таксама ў парадку разгляду прэтэнзій, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
10. УНЯСЕННЕ ЗМЯНЕННЯЎ І ЎВЯДЗЕННЕ Ў ДЗЕЯННЕ ПАРАДКУ
10.1 Дадзены Парадак устанаўліваецца Аператарам самастойна.
10.2 Аператар мае права па сваім меркаванні ўносіць змены (дапаўненні) у дадзены Парадак, публікуючы дадзены Парадак і апавяшчэнні аб унесеных зменах і/або дапаўненнях на web-серверы Аператара www.beltelecom.by.
10.3 Гэты Парадак уступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Аператарам.
[1] Для арганізацыі кожнай ТП выкарыстоўваецца асобнае фізічнае злучэнне CE з СПД Аператара. Прадастаўленне Паслугі на адной фізічнай лініі сумесна з іншымі паслугамі, якія аказвае Аператар, дапускаецца пры наяўнасці дастатковых рэсурсаў (прапускной здольнасці) і вызначаецца ў індывідуальным парадку. Прадастаўленне Паслугі на адной фізічнай лініі сумесна з паслугамі, якія аказвае іншымі аператарамі электрасувязі (правайдэрамі), не дапускаецца
[2] Фізічная лінія ад вузла сувязі Аператара да месца знаходжання СЕ прадастаўляецца ў рамках асобнай паслугі «Канал доступу» (глядзі 6.1)
[3] Наяўнасці свабоднай партовай ёмістасці з улікам патрэбнай тэхналогіі арганізацыі канала, а таксама магчымасці арганізацыі фізічнай лініі паміж вузлом сувязі Аператара і СЕ з прымяненнем паслугі «Канал доступу» пры адсутнасці прыдатнай да выкарыстання тэлефоннай абаненцкай лініі
[4] Аператар ажыццяўляе настройку толькі СРЕ, прадастаўленага Аператарам Абаненту ў рамках Дадатку аб аказанні Паслугі.
ПРЫКЛАДАННЕ
Тэхнічная інфармацыя
Номер по порядку |
Номер ТП по порядку |
Наименование организации, почтовый адрес, этаж, № комнаты, контактное лицо, номер физической линии |
Технология (ADSL, GPON, Ethernet) и скорость подключения (Кбит/с) |
Режим работы СЕ устройства (Bridge/Router) |
IP адреса для связи между РЕ и СЕ устройствами |
IP адреса/сети за СЕ устройством |
Передача трафика в направлении точек №№ |
Дата включения/изменения параметров |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Заўвага:
CE (customer edge) – маршрутизатор доступа, расположенный на территории Абонента
РЕ (provider edge) – маршрутызатар доступу, размешчаны на тэрыторыі абанента