Па выдзеленым канале сувязі паслуга «Прадастаўленне доступу да інфармацыі аператыўна-тэхнічнага ўліку падземных інжынерных сетак і збудаванняў» аказваецца дзяржаўным прадпрыемствам і арганізацыям, доля дзяржавы ва ўстаўным фондзе якіх, больш за 50 працэнтаў, а таксама іншым арганізацыям, заснавальнікам якіх з'яўляецца РУП «Белтэлекам» або РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам». Дадатковым патрабаваннем да вышэйназваных арганізацый з'яўляецца ажыццяўленне дзейнасці па праектаванні сетак сувязі. На выдзеленых працоўных месцах РУП «Белтэлекам» паслуга «Прадастаўленне доступу да інфармацыі аператыўна-тэхнічнага ўліку падземных інжынерных сетак і збудаванняў» аказваецца ўсім юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.Прадастаўленне доступу да інфармацыі аператыўна-тэхнічнага ўліку падземных інжынерных сетак і збудаванняў ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.
Тарыфы на «Прадастаўленне доступу да інфармацыі аператыўна-тэхнічнага ўліку падземных інжынерных сетак і збудаванняў»
| Дзейнічаюць з 8 красавіка 2025 года | ||
| № п/п | Віды паслуг | Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў |
| 1.3 | Прадастаўленне доступу да інфармацыі аператыўна-тэхнічнага ўліку падземных інжынерных сетак і збудаванняў: | |
| 1.3.1 | па вылучаным канале сувязі пры доступе да ГІС «Кадастр», у месяц за 1 АРМ | 595,00 |
| 1.3.2 | на выдзеленым аўтаматызаваным/неаўтаматызаваным працоўным месцы: | |
| 1.3.2.1 | за першую гадзіну | 12,00 |
| 1.3.2.2 | за кожную наступную гадзіну | 3,20 |