Змяняецца напаўненне ZALA ТБ

Паважаныя абаненты!

28 верасня ў складзе дадатковага тэматычнага пакета «Начны» ZALA IPTV, пашыраных пакетаў ZALA IPTV і базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалося тэставае вяшчанне тэлеканала «PENTHOUSEPASSION» (кнопка - 145).

1 кастрычніка ў пашыраныя і базавыя пакеты ZALA IPTV і ў базавы пакет «Канапа ТБ» SMART ZALA будзе ўключаны ў тэставым рэжыме тэлеканал «Анекдот ТВ» (кнопка - 97).

З 29 верасня спыняецца трансляцыя тэставых тэлеканалаў «Нана» і «АIВА», з 1 кастрычніка - тэлеканала «Фенікс плюс кіно».

«PENTHOUSEPASSION» - амерыканскі тэлевізійны канал выключна для дарослай глядацкай групы ад сусветна вядомага аднайменнага мужчынскага часопіса.

«Анекдот ТБ» - забаўляльны гумарыстычны тэлеканал. Запальныя жарты, вясёлыя гісторыі і цэлае мора пазітыву. З тэлеканалам «Анекдот ТБ» вы заўсёды будзеце на хвалі выдатнага настрою.

 

Прыемнага прагляду!