Змяняецца напаўненне тэлеканалаў у ZALA

Паважаныя абаненты!

З 13 снежня 2023 года спыняецца вяшчанне тэлеканалаў «Gulli Girl» і «TiJi» у дадатковым пакеце «Дзіцячы», пашыраных пакетах ZALA IPTV і «Эфірная ZALA: Усё ўключана», а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння дазволаў на трансляцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Інфармуем таксама, што ў дадатковым тэматычным пакеце «Дзіцячы» і пашыраным пакеце «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання ZALA тэлеканалы «Gulli Girl» і «TiJi» будуць заменены на «Дзіцячы свет» і «СТС Kids».