Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў ZALA

1 лістапада 2021 года пачынаецца трансляцыя новых тэлеканалаў.

У пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA, на 54-й кнопцы пачалося вяшчанне тэставага тэлеканала «Савецкае кіно».

«Савецкае кіно» - гэта кругласутачны тэлеканал для знатакоў кінематографа СССР. Тут прадстаўлены не толькі ўзоры з «залатога фонду» савецкага кіно, але і малавядомыя сёння фільмы розных гадоў. У прамым эфіры тэлеканала: прыгоды, камедыі, драмы і трылеры.

У дадатковым тэматычным пакеце «Фільмавы» і пашыраным пакеце «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання пачалося вяшчанне тэлеканала «BOLT».

«BOLT» - тэлеканал, арыентаваны на мужчынскую аўдыторыю сярэдняга ўзросту, з бібліятэкай фільмаў, якая пастаянна папаўняецца. У эфіры - фільмы і серыялы ваеннай тэматыкі, а аснова тэлеканала - гэта дэтэктывы, баевікі і прыгодніцкія стужкі.

Таксама інфармуем, што з 1 лістапада 2021 года ў пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і SMART ZALA, а таксама ў складзе дадатковага тэматычнага пакета «Фільмавы» і пашыранага пакета «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання ZALA спыняецца трансляцыя тэлеканала «Еўракіно».