Змены ў напаўненні пакетаў ZALA

Паважаныя абаненты!

З 10 красавіка 2020 года ў пакеце «Стандарт ТБ» эфірнага тэлебачання ZALA будзе арганізавана трансляцыя тэлеканала «5 International».

У апошнія гады «5 International» займае упэўненыя пазіцыі ў спісе самых папулярных расійскіх тэлеканалаў і з'яўляецца адным з лідэраў сярод тэлепраграм серыяльнага кантэнту. Эксклюзіўная дэтэктыўная прапанова тэлеканала ўвесь час развіваецца. У сетцы з'яўляюцца новыя сезоны любімых серыялаў і прэм'ерныя шматсерыйныя праекты з удзелам зорак кіно.

Таксама інфармуем, што 10 красавіка 2020 году спыняецца тэставая трансляцыя тэлеканала «Матч! Планета» у пашыраных пакетах інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў дадатковым тэматычным пакеце «Спартыўны». Акрамя таго, тэлеканал стане недаступны абанентам базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA і базавага пакета «Стандарт ТБ» эфірнага тэлебачання ZALA.