Заўсёды на сувязі: «Белтэлекам» запускае паслугу «Крэдыт даверу» | Белтелеком

Заўсёды на сувязі: «Белтэлекам» запускае паслугу «Крэдыт даверу»

У адказ на шматлікія пажаданні абанентаў «Белтэлекам» прадстаўляе новую паслугу – «Крэдыт даверу».

Цяпер нават з адмоўным балансам можна заставацца на сувязі і карыстацца паслугамі кампаніі ў межах ліміту запазычанасці да мінусу 80 рублёў.

«Крэдыт даверу» даступны фізічным асобам, якія з'яўляюцца абанентамі паслуг з авансавай формай аплаты:

  • доступ у сетку Інтэрнэт byfly на тарыфных планах з хуткасцю 200 Мбіт/с і вышэй;
  • «Відэакантроль» на тарыфных планах «Відэакантроль Дом» і «Відэакантроль Дом лайт»;
  • пакеты паслуг на тарыфных планах з хуткасцю перадачы даных на прыём 200 Мбіт/с і больш або на тарыфных планах з хуткасцю перадачы даных на прыём 100 Мбіт/с з дадатковымі паслугамі і сэрвісамі (доступ да анлайн-кінатэатраў, «Відэакантроль», «Разумны дом»).

Блакаванне паслуг ажыццяўляецца пры дасягненні баланса ў мінус 80 рублёў. Пасля папаўнення рахунку да станоўчага значэння абаненты зноў змогуць карыстацца паслугамі сувязі без абмежаванняў.

Падлучыць «Крэдыт даверу» вельмі проста: у сэрвісных цэнтрах, кабінеце карыстальніка або дадатку «Мой Белтэлекам». Кошт – 1 рубель у месяц. Падрабязная кансультацыя – па нумары 123.

Мы цэнім час нашых кліентаў і даем магчымасць карыстацца паслугамі, нават калі баланс рахунку сышоў у мінус.

Заўсёды заставайцеся на сувязі з «Белтэлекам»!

img-news-credit-of-trust

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка