У дні зімовых канікул Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі запрашае на займальныя экскурсіі!
Наведвальнікам цэнтра сувязі прадстаўлена ўнікальная экспазіцыя, якая расказвае пра гісторыю паштовай, тэлеграфнай і тэлефоннай сувязі, радыёсувязі, тэлебачання, сотавай і спадарожнікавай сувязі і інш.
Асаблівае месца займае алея Герояў, якая апавядае пра мужнасць сувязістаў ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Цэнтр налічвае звыш 5000 дакументальных фондаў, каля 1000 экспанатаў, сярод якіх ёсць датаваныя 1800-мі гадамі. У ліку рарытэтаў - званочак фурмана, тэлеграфныя апараты Морзэ і Бодо, тэлефонныя апараты розных гадоў выпуску, першыя радыёпрыёмнікі, радыёлы, тэлевізары і многае іншае.
Разам з экскурсаводам вы ўспомніце пра зараджэнне пісьменства і першыя спосабы перадачы інфармацыі, пазнаёміцеся з гісторыяй развіцця сувязі ва ўсім свеце, даведаецеся пра навукоўцаў, без работ і адкрыццяў якіх немагчыма ўявіць сучасную галіну сувязі.
Гісторыка-інфармацыйны цэнтр прыцягне ўвагу наведвальнікаў ўсіх узростаў. Тут можна патэлефанаваць з тэлефоннай будкі за 2 савецкія капейкі, параўнаць модныя гаджэты з дыскавым нумаранабіральнікам старэнькага таксафона. Маленькім наведвальнікам мы прапануем ў даступнай для іх форме здзейсніць экскурс у гісторыю галіны.
Гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 123. Наведванні ажыццяўляюцца па папярэнім запісе.