4 лістапада 2025 года ў ZALA пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала для дзяцей.
«Умка» – дзіцячы анімацыйны тэлеканал для сямейнага прагляду. У эфіры – класічныя мультфільмы і новыя гісторыі ад студыі «Саюзмультфільм». Канал прапануе кароткія серыі, якія зручныя для дзіцячай аўдыторыі, а таксама спрыяе вывучэнню новых слоў дзякуючы «разумным» субтытрам.
Глядзіце тэлеканал «Умка» на 107 кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.
Прыемнага і карыснага прагляду вам і вашым малым!